Культура33

У Парку мініяцюр замкаў ВКЛ валанцёры прыбралі 15 тон камянёў

Каля 15 тон камянёў у мінулую суботу было вывезена з тэрыторыі Парку мініяцюр замкаў і храмаў Вялікага Княства Літоўскага. Ва ўборцы парку ўзялі ўдзел каля 20 добраахвотнікаў з розных пратэстанцкіх цэркваў Мінска, Гродна, Брэста.

«Пры падрыхтоўцы тэрыторыі парку мы сутыкнуліся з сур'ёзнай праблемай - вялікая колькасць камянёў. Каб іх сабраць і вывезці нашым працоўным прыйшлося б выдаткаваць некалькі дзён, а валанцёры дапамаглі нам усё зрабіць літаральна за за 6 гадзін. Разам з валанцёрамі мы сабралі і завезлі 9 грузавікоў камянёў», - распавядае дырэктар фонду« Краіна замкаў» Алесь Варыкіш.

Па словах Варыкіша, на адной з экскурсій, дзе было шмат моладзі, ён жартам запрасіў юнакоў у валанцёрскі летнік, і яны адгукнуліся.

Для валанцёраў былі арганізаваныя харчаванне і начлег. У знак падзякі фонд «Краіна замкаў» правёў экскурсіі па навакольных выдатных мясцінах, у тым ліку ў Гальшанскі і Крэўскі замкі.

Алесь Варыкіш перакананы, што ў нас у краіне шмат неабыякавых людзей, гатовых дапамагчы ў праектах, якія рэкламуюць нашу гісторыю, нашы традыцыі. «Важна знайсці такіх людзей, заматываваць, падтрымаць, і можна рухаць горы», — падкрэсліў кіраўнік фонду «Краіна замкаў».

Пакуль гэта першы вопыт прыцягнення добраахвотнікаў да стварэння Парку мініяцюр. Першы, але не апошні. Дапамога валанцёраў спатрэбіцца яшчэ пры пракладанні сцяжынак і ўсталяванні агароджы вакол парку.

Нагадаем, у пачатку гэтага года фонд «Краіна замкаў» абвясціў аб стварэнні Парку мініяцюр замкаў і храмаў Вялікага Княства Літоўскага.

Гэтая ідэя была падтрыманая ў межах аднаго з праектаў ЕС/ПРААН. Пад парк ужо адведзены і спланаваны зямельны ўчастак за 5 км ад Гальшан у былой шляхецкай сядзібе Родзевічы, створаныя і друкуюцца на 3D-друкарцы паменшаныя копіі замкаў і храмаў.

Нядаўна для паскарэння друку аб'ектаў дырэктар Алесь Варыкіш абвясціў пра пачатак кампаніі па зборы сродкаў на набыццё двух дадатковых 3D-друкарак. Зрабіць свой унёсак у стварэнне парку можна на сайце Талакі.

Па падрабязную інфармацыю звяртайцеся:

(29) 6546484 Алесь Варыкіш

(29) 8656324 Ігар Станкевіч - PR-менеджэр праекта

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»1

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі1

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць