Навука і тэхналогіі33

Фэйсбук паабяцаў лібералізацыю допісаў

Фэйсбук дазволіць сваім карыстальнікам быць больш вольнымі ў выказваннях. Прававыя абмежаванні на змест допісаў у «Фэйсбуку» неўзабаве зменяцца, а новыя крытэрыі і стандарты пакуль распрацоўвацца.

Нагадаем, што 31 кастрычніка больш за 70 праваабарончых арганізацый звярнуліся з лістом да Марка Цукерберга, у якім яны раскрытыкавалі сацыяльную сетку за шматлікія выпадкі выдалення допісаў карыстальнікаў.

Праваабаронцы ўзгадалі крытыку фэйсбука нарвежскай прэм’еркай Эрнай Сульберг.

Ён пачаўся пасля таго, як адміністрацыя сацсеткі выдаліла знакамітае фота Ніка Ута часоў в’етнамскай вайны «Жах вайны» са старонкі буйнейшай у Нарвегіі газеты Aftenposten. На гэтай выяве аголеная в’етнамская дзяўчынка бяжыць ад напалму.

Выданне апублікавала гэтае гістарычнае фота, каб паказаць трагедыю вайны, а мадэратары пабачылі ў ім парушэнне правілаў сацсеткі, якія забараняюць дэманстрацыю аголенага цела, і выдалілі яго. Нарвежскі прэм’ер Эрна Сульберг у знак салідарнасці з газетай размясціла фота ў сябе на старонцы, і заклікала Facebook перагледзець правілы публікацыі кантэнту.

У сваім лісце да Facebook праваабаронцы ўзгадалі і іншыя выпадкі, калі адміністрацыя сацсеткі выдаляла фотаздымкі, якія фіксавалі парушэнні правоў чалавека, але фармальна яны не адпавядалі правілам фэйсбука.

З падобнымі праблемамі блакавання пастоў сутыкаліся і ўкраінцы. «Ольгінскія тролі» арганізавана скардзіліся адміністрацыі сацсеткі на праўкраінскі кантэнт. У выніку часам абсалютна нармальныя фоты альбо аўтары блакаваліся.

Напрыклад, фэйсбук быў заблакаваўшы фота дзяўчынкі з Крапіўніцкага, якая атрымала медаль «За мужнасць і адвагу» замест свайго бацькі-салдата, які загінуў на Данбасе.

Кіраўніцтва амерыканскай сацсеткі адразу ж адказала праваабаронцам.

«Праз некалькі тыдняў мы пачнём дазваляць нашым карыстальнікам публікаваць тыя рэчы, якія, на іх погляд, важныя, значныя і заслугоўваюць таго, каб шырока асвятляцца ў медыя, нават калі яны крыху выходзяць за межы нашых цяперашніх стандартаў», — адзначыў прадстаўнік Facebook Патрык Уолкер.

Як адміністрацыя сацсеткі будзе адрозніваць праявы знявагі і парнаграфіі ад мастацкіх твораў і гістарычных дакументаў — пакуль невядома. Facebook толькі пачаў распрацоўваць інструкцыі.

Тым не менш, гатоўнасць фэйсбука прыслухоўвацца да крытыкі не здымае сур'ёзнага пытання, ці не зашмат уплыву на распаўсюджванне інфармацыі цяпер маюць сацыяльныя сеткі і тыя, хто іх кантралюе? Ці не стварае гэта пагрозу дэмакратыі?

Раней прэса фінансавалася масай чытачоў, якія куплялі газеты ці падпісваліся. Цяпер жа першасная роля перайшла да сайтаў і сацсетак, якія залежаць найбольш ад уласнікаў і рэкламадаўцаў. Гэта выклікае патрэбу распрацоўкі стрымак і процівагаў.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу10

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус ідзе пешшу на футбол з Варшавы ў Чарнагорыю

Ізраіль атакаваў іранскі цяжкаводны рэактар у Араку. Што гэта за аб'ект?1

Пасол Славакіі салідарызаваўся з Лукашэнкам і выступіў супраць падтрымкі Украіны13

Культурны менеджар з Віцебска Уладзімір Булаўскі выехаў з Беларусі, адбыўшы два гады ў калоніі4

Наталля Пяткевіч вырашыла быць больш сціплай у адзенні. Яна прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку ўсяго за 300 даляраў29

У Стаўбцоўскім раёне 6-гадовы хлопчык уцёк ад бацькоў на аўтатрасу1

Пуцін усё больш працуе па начах. Прэс-канферэнцыю для замежных журналістаў пачалі ў 23:30 — і гэта ўжо норма13

Будзе Пуцін, Пашынян адмовіўся, а прэзідэнта Ірана ўсё яшчэ чакаюць. Хто з сусветных лідараў прыедзе ў Мінск на наступным тыдні на ЕАЭС3

Адбылася найбуйнейшая ў гісторыі ўцечка пароляў: скампраметаваныя 16 мільярдаў лагінаў Apple, Facebook і Google9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу10

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць