Грамадства3838

Памёр пісьменнік і даследчык сталінскіх рэпрэсій Леанід Маракоў

Фота Юліі Дарашкевіч

Раніцай 17 снежня пайшоў з жыцця Леанід Маракоў, паведамляе на Facebook актывістка Наталля Саматыя. Маракову было 58 гадоў.

У яго была пухліна галаўнога мозгу. На пачатку года Леанід перанёс інсульт.

***

Леанід Маракоў нарадзіўся ў 1958 годзе. Па прафесіі інжынер-радыёэлектронік. У 1990-я ён стаў вывучаць біяграфію свайго дзядзькі паэта Валерыя Маракова, які быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 года. Вынікам працы стала маштабнае даследаванне сталінскіх рэпрэсій у Беларусі — падрыхтаваны і часткова выдадзены 10-томны энцыклапедычны даведнік пад назвай «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы. 1794—1991». Усяго сабраны звесткі пра 20 тысяч ахвяраў.

Маракоў выпусціў таксама дакументальнае даследаванне «Ахвяры і карнікі», дзе сабраў біяграфіі ахвяраў і тых, хто мае дачыненне да рэпрэсій у Беларусі. Асобна выйшла кніга, дзе сабраны звесткі пра рэпрэсаваных у Беларусі праваслаўных святароў.

Леанід Маракоў таксама вядомы сваімі літаратурнымі творамі, аўтар некалькіх кніг. У 2014 годзе выйшла яго манаграфія «Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940».

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага9

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты6

Навукоўцы раскрылі таямніцу рудых катоў, якая не давала спакою дзесяцігоддзямі3

«Купалаўцы» анансавалі апошнюю ў сезоне прэм’еру — расказваем, пра што будзе новы спектакль «Валізка»

Ігар Сергеенка перадаў Папу абраз у падарунак ад Лукашэнкі8

Будаўніцтва каштавала 60 мільёнаў еўра. Што ўнутры новага міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску ФОТЫ4

Дзяўчынка і даберман з Маладзечна збіраюць у тыктоку мільёны праглядаў3

Жаночае здароўе: што трэба ведаць пра дабраякасныя ўтварэнні і рызыкі раку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага9

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць