Грамадства22

У ЗША развіталіся з Антонам Шукелойцем

У суботу, 14 студзеня, у Нью-Джэрсі адбылося пахаванне грамадскага дзеяча, аднаго з лідараў беларускай эміграцыі ў ЗША Антона Шукелойця, які памёр на 102-м годзе жыцця.

Развітанне прайшоў ў Саўт-Рыверы ў «Пахавальным доме Малішэўскага», а пахавалі Шукелойця на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку, прыходу царквы Жыровіцкай Божай Маці.

Развітальнае слова сказаў Янка Запруднік

«Сьветлай памяці Антон Шукелойць часта прамаўляў на могільніках ці на паміках, разьвітваючыся з суродзічамі-працаўнікамі на беларускай ніве. Цяпер прыйшла чарга нам сказаць яму «Вечная памяць».

Выконваю пры пры гэтым просьбу спадарыні Івонкі Сурвіллы, Старшыні Рады БНР — перадаю ейнае спачуваньне беларускаму грамадзтву. Вось ейныя словы:

«Страцілі мы сапраўды ўнікальнага чалавека, удзельніка беларускага руху ў самыя складаныя часы нашай найноўшай гісторыі. Радны БНР Антон Шукелойць быў адным з тых людзей, якія былі верныя Беларусі й змагаліся за яе незалежнасьць і яе дабрабыт на працягу ўсяго свайго доўгага жыцьця. Прыклад Антона Шукелойця будзе працягваць натхняць усіх нас. Вечная яму памяць».

Да гэтых праўдзівых словаў пра нябожчыка трэба дадаць, што па сваёй натуры ён быў чалавекам лагодным, глыбока рэлігійным, выдатным знаўцам беларускай этнаграфіі, плённым працаўніком на грамадзка-культурнай і палітычнай ніве. Ягоны ўдзел у арганізацыйным жыцьці й рэпрэзэнтацыйнай дзейнасьці быў разнастайным і плённым:

у Радзе БНР, на доўгагадовым становішчы старшыні галоўнай управы БАЗА, у рэдакцыі газэты «Беларус», у працы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацва, а таксама ў безьлічы асбістых сустрэчаў з суродзічамі, якія прыяжджалі ў Нью Ёрк з розных краін сьвету, у тым ліку зь Беларусі; шмат каму зь іх ён быў гасьцінным гідам па горадзе.

Адыход Антона Шукелайця з жыцьця ў «вечную памяць» дае нам нагоду — і абавязак — задумацца над паняцьцем «вечная памяць», над тым, як кволая чалавечая памяць набывае якасьць «вечнай». Мы, людзі старэйшага веку, добра ведаем, якой плыткай і ненадзейнай бывае асабістая памяць. Дык у чым сутнасьць памяці «вечнай»?

У пошуку адказу на гэтае кардынальнае пытаньне, прыгадайма старажытных мудрых рымлянаў, якія пакінулі нам сэнтэнцыю: «Пра нябожчыкаў або добрае, або нічога».

Дык чаму толькі добрае? А таму, што «добрая» памяць — фактар пазытыўна творчы. «Добрая» памяць пра папярэднікаў зьвязвае пакаленьні ў адзін жывы арганізм, які мы называем народам. Мы прыпамінаем добрае ў нябожчыках, каб арыентавацца самым на добрае ў нашых учынках.

Памяць пра добрае ў дзеяньнях папярэднікаў мацуе пераемнасьць пакаленняў, накіроўвае на вартасныя грамадзкія ўчынкі; памяць пра высакародных суродзічаў накіроўвае моладзь на правільны шлях, натхняе дзеячоў культуры, навукі й палітыкі служыць свайму народу; памяць пра нябожчыкаў-патрыётаў маральна забавязвае дзяржаўныя ўлады ўсіх узроўняў перахоўваць веду пра іх, самаахвярных сыноў і дочак нацыі.

Памяць, каб стаць вечнай, мусіць быць чалавечнай.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз прыняў 17-ы пакет санкцыі супраць Расіі. У спісе і Мінскі завод колавых цягачоў9

Мінскі рэстаран з безлімітнай ежай адкрыўся пасля перапынку5

«Мы ганарымся сынам». Блізкія загінулага добраахвотніка Аляксея Аўдзея расказваюць пра яго9

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс8

Лукашэнка: Мінскі раён — гэта прыбіральня горада-героя Мінска5

«Родненькі!» Рэдкі чорны бусел усё ж такі вярнуўся на Клеччыну — спазніўся на месяц1

Пятрухін не здаецца: хоча, каб КР заслухала 17-гадовага «стартапера». Але без яго бацькоў гэтага рабіць нельга18

Што апранаць у самалёт, а што — ні ў якім разе: парады сцюардэсы5

«Рак проста здараецца. Ніхто ў ім не вінаваты»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць