Гісторыя2828

«Айчыну» раскупілі за месяц

«Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» Уладзіміра Арлова і мастака Паўла Татарнікава выйшла з друку ў сярэдзіне студзеня. Ужо праз месяц аўтарам стала зразумела, што час друкаваць дадатковы наклад — чарговыя тры тысячы кніг. Днямі іх прывезлі ў Мінск.

«Хоць тры тысячы і не шалёная лічба, але для беларускай кнігі гэта вельмі істотна, тым больш, што іх прадалі ўсяго за адзін месяц, — кажа Глеб Лабадзенка, які разам з выдавецтвам «Тэхналогія» займаецца распаўсюдам «Айчыны». — Многія беларускія кнігі сёння выдаюць накладам 100, 200, 300 асобнікаў. Канечне, калі ўзяць у рукі кнігі на беларускай мове пачатку 90-х гадоў, можна сустрэць наклад у 100 тысяч асобнікаў, але сёння пра гэта можна толькі марыць. «Айчына» шыкоўна надрукаваная, каштуе яна не танна, таму яшчэ больш нечакана, што ў наш няпросты час так шмат людзей дазволілі сабе набыць яе. Гэта натхняе».

Як заўважае Лабадзенка, «Айчыну» набывалі найперш звычайныя людзі. Павальна бралі па некалькі асобнікаў, многія набывалі па тры, а некаторыя замаўлялі адразу па пяць ці шэсць кніг.

«Не магу раскрываць імёнаў, але адзін з самых вядомых у Беларусі футбалістаў узяў адразу 10 кніг. Яны сустрэліся з Уладзімірам Арловым, і яны вельмі цёпла паразмаўлялі, абодва на беларускай мове, — дадаў Глеб. — Зноўку ж, не магу назваць імя, але замовіў адразу некалькі кніг адзін з вельмі высокапастаўленых людзей у Беларускай праваслаўнай царкве».

Адначасова з выхадам дадатковага накладу аўтары запусцілі адмысловы сайт Айчына.бел, дзе можна пабачыць старонкі з кнігі, паглядзець малюнкі, пачытаць пра аўтараў, пра другую частку, якая ўжо рыхтуецца да друку, ды замовіць сабе колькі асобнікаў маляўнічай гісторыі. Тут жа можна адсочваць, калі плануюцца сустрэчы з Арловым і Татарнікавым.

Бліжэйшая аўтограф-сесія аўтараў з магчымасцю набыць кнігу пройдзе ў кнігарні «Акадэмкніга» (праспект Незалежнасці, 72) у панядзелак, 13 сакавіка, ад 18 да 20 гадзін.

«Заканамерна, што кніга стала паспяховай, — кажа Глеб Лабадзенка. — Так шырока ды з такімі класнымі малюнкамі беларускую гісторыю для дзяцей раней ніхто не пісаў. Другая частка кнігі закране ў тым ліку і 20 стагоддзе, пра гэты перыяд увогуле раней для дзяцей не пісалі. Трэба пакланіцца Арлову і Татарнікаву за тое, што яны зрабілі «Айчыну». Усе разумелі, што такая кніга патрэбная, але ніхто яе не зрабіў.

Як бацька я асабіста ўдзячны, што цяпер можна дзецям зразумела і цікава расказаць гісторыю без усялякіх даведнікаў і вікіпедый. Ведаеце, ёсць выраз: «Хачу ў тую Беларусь, якую па тэлевізару паказваюць». Калі чытаеш «Айчыну», марыш патрапіць у тую Беларусь, пра якую пішуць Арлоў і Татарнікаў, таму што разумееш, якая велічная наша гісторыя. Перапаўняе гонар, што ўсе гэтыя людзі і падзеі стаяць за плячыма кожнага беларуса».

Дарэчы, агульны наклад кніг па гісторыі для дарослых «Краіна Беларусь» і «Вялікае княства Літоўскае» Уладзіміра Арлова і мастака Змітра Герасімовіча — 27 тысяч асобнікаў. Яны таксама паспяхова прадаюцца.

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом пераўтвараецца ў казачны палац: Трамп будуе бальную залу за 200 мільёнаў даляраў7

Джасцін Цімберлэйк расказаў, што мае хваробу Лайма, якую пераносяць кляшчы. Боль ён трываў два гады на сцэне5

Пачалася сустрэча Лукашэнкі і Пуціна4

Як выглядае беспілотнік, які сёння знайшлі ў Літве ФОТА2

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы27

У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае2

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць