Павел Севярынец з жонкай каля суда Цэнтральнага раёна — кранальнае ФОТА
Паўла Севярынца прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Яго затрымалі ўчора пасля акцыі 1 мая. Ноч ён правёў у ЦІП на Акрэсціна.
Севярынец кажа, што яго затрымалі ў метро пасля акцыі, калі ён вяртаўся дадому. На станцыі «Пушкінская» да яго падышлі 2 амапаўцы. На выхадзе пад'eхала машына і павезлі
У суд таксама даставілі Максіма Вінярскага, якога таксама затрымалі пасля акцыі.
«Жыве Беларусь!» — выгукнуў Севярынец, калі яго выводзілі з з міліцэйскага аўтамабіля.
Каментары