Свет1717

Парашэнка надаў Міхаілу Жызнеўскаму званне Героя Украіны

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка надаў званне Героя Украіны беларусу Міхаілу Жызнеўскаму. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце прэзідэнта ў аўторак, піша УП.

«Прэзідэнт Пятро Парашэнка пасмяротна надаў званне Героя Украіны Міхаілу Жызнеўскаму — беларусу, які загінуў падчас Рэвалюцыі Годнасці, і уручыў Зорку Героя Украіны яго бацькам — Міхаілу Пятровічу і Ніне Васільеўне», — гаворыцца ў паведамленні.

«Для нас Міхаіл — не іншаземец, для нас Міхаіл — украінец у душы», - сказаў Парашэнка, назваўшы яго «вялікім беларусам» і «вялікім украінцам»

Парашэнка паведаміў бацькам, што ён ініцыяваў змены ў заканадаўства, якія былі падтрыманыя Вярхоўнай Радай і якія дазволілі ўпершыню ў гісторыі Украіны надаць званне Героя Украіны замежніку.

 
 

Нагадаем, 25-гадовы Міхаіл Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 ад ранення ў сэрца падчас «Рэвалюцыі Годнасці».

13 красавіка 2017 Вярхоўная Рада прыняла законапраект 6174, які дазваляе пасмяротнае наданне звання Героя Украіны замежнікам, узнагароджаным ордэнам Герояў Нябеснай сотні.

Каментары17

Чаму ў Гаазе не будуць расследаваць катаванні і забойствы ў Беларусі? Тлумачыць Латушка і дэпутат Еўрапарламента ад Літвы1

Чаму ў Гаазе не будуць расследаваць катаванні і забойствы ў Беларусі? Тлумачыць Латушка і дэпутат Еўрапарламента ад Літвы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі будуць забіраць на вайну не толькі зняволеных, але і падсудных4

Лукашэнка на камеру параіў казахскаму паслу «менш чытаць і слухаць непатрэбныя СМІ»4

Пагоня застанецца на гербе Беластока нягледзячы на пярэчанні геральдыстаў2

Іосіфу Сярэдзічу — 75 гадоў4

Расіяне захапілі Вуглядар на Данбасе4

Генпракуратура абурылася продажам дронаў кампаніяй Wildberries у Беларусі

Пазняк прапанаваў стварыць аналаг «Белсата» — украінскі тэлеканал з вяшчаннем на Беларусь82

Якія змены чакаюцца для работнікаў і працадаўцаў1

«П****ец адбыўся». Вольга Кавалькова патлумачыла, чаму адышла ад палітыкі і царквы і як трансфармуе боль у любоў48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Гаазе не будуць расследаваць катаванні і забойствы ў Беларусі? Тлумачыць Латушка і дэпутат Еўрапарламента ад Літвы1

Чаму ў Гаазе не будуць расследаваць катаванні і забойствы ў Беларусі? Тлумачыць Латушка і дэпутат Еўрапарламента ад Літвы

Галоўнае
Усе навіны →