Грамадства3838

Справа «Белага легіёна», якая пачалася з ліста «фрау А.» Лукашэнку, спынена

27 лістапада спынены крымінальны пераслед усіх удзельнікаў справы «Белага легіёну». Матэрыялы справы перададзеныя ў пракуратуру. Пра гэта заявіў 30 лістапада кіраўнік СК Іван Наскевіч на прэс-канферэнцыі ў Магілёве, піша Tut.by.

«Папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе скончана. 27 лістапада следчым прынята рашэнне аб спыненні крымінальнага пераследу ўсіх фігурантаў па справе і аб спыненні самога расследавання крымінальнай справы.

Мы лічым, што ў гэтай справе пастаўлена кропка.

Крымінальная справа накіраваная пракурору для вывучэння і ацэнкі законнасці прынятага рашэння. Усе фігуранты па справе ў сапраўдны момант пачалі азнаямленьне з пастановай аб спыненні і з матэрыяламі справы па іх хадайніцтве», — паведаміў Іван Наскевіч.

Справа «Белага легіёна» пачалася ў сакавіку напярэдадні Дня Волі, у часе хвалі пратэстаў супраць зніжэння ўзроўню жыцця.

21 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што затрымана некалькі дзясяткаў баевікоў, якія «трэніраваліся ў лагерах са зброяй» у Беларусі і за мяжой, а таксама рыхтавалі правакацыі. Пачаліся затрыманні.

У выніку па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў праходзіла 35 чалавек. З іх 20 абвінавачваліся яшчэ і па артыкуле аб незаконным узброеным фарміраванні. Сярод затрыманых былі дзейныя і былыя супрацоўнікі памежных войскаў, Узброеных сіл, МНС і Унутраных войскаў.

У мінулым некаторыя з іх — актывісты незарэгістраванага спартыўна-патрыятычнага клуба «Белы легіён» (спыніў дзейнасць 15 гадоў таму) і афіцыйнага клуба «Патрыёт» для падлеткаў у Бабруйску. Яшчэ некалькі чалавек — актывісты незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронту».

Дзяржаўныя тэлеканалы паказалі кадры ператрусаў і як, нібыта, канфіскоўвалася зброя. Газета «СБ. Беларусь Сегодня» пісала, фігуранты адпрацоўвалі баявыя навыкі, вялі ідэалагічную падрыхтоўку і называлі сваёй мэтай «абарону краіны ад агрэсара».

Удакладнялася, што справа пачалася з ліста нейкай «фрау А.» на імя Лукашэнкі: нібыта грамадзянка Германіі з беларускімі каранямі паведаміла аб «правакацыях» на 25 Сакавіка ў Мінску.

Нягледзячы на тое, што справа атрымала рэзананс, афіцыйна яе каментавалі рэдка.

У чэрвені КДБ спыніў крымінальны пераслед фігурантаў справы аб беспарадках. А расследаванне пра ўзброеныя фарміраванні перадалі следчаму камітэту (дарэчы, гэта першая справа па такім артыкуле ў краіне).

Тады ж фігурантаў паступова выпусцілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні. З некаторых і зусім знялі абвінавачванні. Але расследаванне працягнулася.

Пры гэтым кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык у чэрвені папярэджваў, што «пакуль заўчасна казаць, ці дойдзе да суду» справа «Белага легіёна», а старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч абяцаў «на працягу восені» паставіць кропку.

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну11

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць