Прэм'ер-міністар Польшчы сустрэўся са старшынькай непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжалікай Борыс,
Д. Туск паведаміў, што падчас гутаркі Анжаліка Борыс расказала пра праблемы, зьвязаныя зь дзейнасьцю і будучыняй гэтай арганізацыі, а таксама пра спэкуляцыі вакол стасункаў паміж Польшчай і Беларусьсю і Эўрасаюзам. Размова паказала наколькі важна актыўнасьць палякаў у Беларусі і роля Анжалікі Борыс, ‑‑ сказаў Дональд Туск.
Паводле прэм'ера, умовай пацяпленьня ў дачыненьнях зь Беларусьсю ёсьць сумленнае прызнаньне «аўтэнтычнага руху польскай меншасьці» ў Беларусі. — І лідэрам гэтага руху ёсьць Анжаліка Борыс, ‑‑ дадаў Туск.
Каментары