Грамадства5959

У Брэсце паставілі помнік дэсантніку з расійскага мультфільма ФОТЫ

У Берасці з’явіўся помнік выдуманаму расейскаму персанажу, дэсантніку Сцёпачкіну. Яго паставілі ў мінулыя выходныя на дзень горада ў парку адпачынку імя 1 мая.

Дэсантнік Сцёпачкін — персанаж мультыплікацыйнай дылогіі Цімура Курбаналіева пра падлетка, які самавольна прызваўся ў дэсантныя войскі, употай ад маці і работнікаў ваенкамату. Паступова герой становіцца сапраўдным дэсантнікам і нават перамагае на спаборніцтвах узброеныя сілы ЗША.

Сайт берасцейскага гарвыканкама называе гэтую скульптуру падарункам берасцейцам ад дэсантнікаў Расеі ды Беларусі.

Ініцыятыва ўсталяваць скульптуру належыць генерал-маёру расейскай арміі Аляксандру Куліку. На адкрыцці помніка прысутнічаў старшыня камітэта па абароне Дзяржаўнай Думы РФ Уладзімір Шаманаў.

Дэсантнік Сцёпачкін, што самавольна прызваўся ў войска і стаў расейскім героем.

Вядома, што Шаманаў быў удзельнікам баявых дзеянняў падчас карабахскага канфлікту, ваяваў на баку Азербайджана. Шаманаў (сябра партыі «Едіная Россія») таксама кіраваў вайсковымі аперацыямі падчас вайны ў Чачэніі, узначальваў аперацыю па акупацыі Абхазіі.

Адзначым, што берасцейскія дэсантнікі з 38-ай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады рэгулярна ўдзельнічаюць у сумесных вучэннях з расейскімі калегамі, у тым ліку з тымі, хто ваяваў ва Украіне.

Аўтар скульптуры Аляксей Чумакоў нарадзіўся ў расейскім Орску. Скончыў Ленінградскае нахімаўскага вайскова-марское вучылішча, пазней Кіеўскае вышэйшае вайскова-марское палітычнае вучылішча і пасля вучобы быў размеркаваны на службу ў Севастопаль. Працягвае лічыць сябе грамадзянінам СССР. Жыве ў Берасці.

Паводле сюжэту Сцёпачкін пры дапамозе адмысловай кашы пераўтварыўся ў сапраўднага дэсантніка.

Расейскі след ёсць і ў кар'еры кіраўніка Берасця Аляксандра Рагачука. Ён скончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча. І менавіта Рагачук даў згоду на ўстаноўку ў берасцейскім парку імя 1 траўня гэтай сумнеўнай скульптуры.

Каментары59

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах18

СветАбноўлена18

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-тэлевядучая і мадэлька распавяла, што цяпер працуе касіркай у пякарні10

У Маскве сярод белага дня на вачах паліцыі кадыраўцы выкралі чалавека. Дзе ён цяпер, ніхто не ведае3

У гістарычным цэнтры Гродна разбурылі яшчэ два старыя дамы1

20-гадовая беларуска прадала сваё немаўля ў Маскве2

«Дадаем слабіцельнае ў алкаголь расійскім салдатам». Як украінскія жанчыны змагаюцца з акупантамі2

Маладая ўкраінская акрабатка трагічна загінула ў Тайландзе, сарваўшыся з 15-метровай вышыні

Музычны тэатр у Мінску збіраюцца закрыць на рэканструкцыю ў 2026 годзе

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях23

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах18

СветАбноўлена18

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць