«Астравіцяне» — гэта ад назвы «Астравец», патлумачыў карэспандэнту НН мастак.
Сваю новую працу Аляксей Марачкін прысвяціў тэме атамнай электрастанцыі, што будуецца ў Астраўцы, ды звязанымі з гэтым будаўніцтвам трывогамі.
Карціна мае быць выстаўленая на традыцыйным «Біенале жывапісу, графікі і скульптуры» Беларускага саюза мастакоў, што распачнецца 22 лістапада ў мінскім Палацы мастацтваў (Казлова, 3).

78-гадовы Аляксей Марачкін — адзін з патрыярхаў беларускага мастацтва. Ён працуе ў галіне жывапісу, выкладае. Марачкін даследаваў (і фактычна пераадкрыў) спадчыну Язэпа Драздовіча. У 1970-я ён уваходзіў у дэмакратычнае аб'яднанне мастакоў «На паддашку», быў сярод заснавальнікаў мастакоўскай суполкі «Пагоня».
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары