Улада2424

Лукашэнка: Хай студэнты, якія паступяць ў ВНУ з прэферэнцыямі, адпрацоўваюць па спецыяльнасці ўсё жыццё

Адпаведная цытата прыводзіцца ў сюжэце канала АНТ аб спартовай нарадзе 18 снежня.

Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Сяргей Рэпкін звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай стварыць спецыялізаваныя спартыўныя педагагічныя класы пры некаторых школах. 

«Я быў у школах, дзе вучацца [будучыя] студэнты-спартсмены. […] У спартоўцаў там сярэдні бал — 8,1! Яны матываваныя, [некаторыя] разумеюць, што спартыўных вынікаў у іх не будзе, але яны гатовыя стаць трэнерамі. Мы прапануем, каб былі педагагічныя спартыўная класы, каб яны праходзілі сумоўе і паступалі да нас [тыя, што] з высокім балам», — заявіў Рэпкін. 

Сяргей Рэпкін.

Лукашэнка звярнуўся з просьбай пракаментаваць такую прапанову да міністра адукацыі Карпенкі. Той адзначыў, што праблемы ў гэтым няма, толькі, маўляў, калі гаворка пра прэферэнцыі пры паступленні, то «трэба будзе ўнесці змены ў правілы прыёма».

Далей слова ўзяў сам Лукашэнка. 

Лукашэнка: Добра, толькі вы забылі сказаць, што 10-15 год пасля сканчэння ВНУ ён абавязкова, — а тое і 20 —павінен адпрацаваць. 

Карпенка: Пяць, пяць год, Аляксандр Рыгоравіч. 

Лукашэнка: Малавата. А чаму пяць? Усё жыццё! Мы ж уладкавалі яго ў акадэмію.

Карпенка: Цяпер па нарматыўцы пяць год ідзе. 

Лукашэнка: Дык гэта нішто. Калі мы ствараем прэферэнцыі пры паступленні… Трэба запісаць, што на ўсё жыццё.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА13

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

Дасведчанаму айцішніку з EPAM прысудзілі калонію за данаты. Пагражала да васьмі гадоў7

Выкладчык БНТУ ведае 14 моў — яго парады вельмі простыя4

Захворванні, якія пераносяць камары, становяцца сур'ёзнай праблемай у Еўропе3

Пад Мінскам каля Заслаўскага вадасховішча збіраюцца пабудаваць маштабны гасцінічны комплекс ФОТЫ5

Nutella падаражэе? Цэны на фундук падскочылі на 30% з-за неўраджаю1

Аятала Хаменеі так і не выйшаў з бункера? Яго няма на публіцы ўжо 25 дзён2

«Ну праедзь ты ўжо!»: у Адэсе мужчына не падзяліў дарогу са сваім адлюстраваннем ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА13

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць