Грамадства11

У Кобрыне паскардзіліся, што з крана ў кватэры ідзе «кава». Аказалася, што ў праблемы шырокая геаграфія

У Кобрыне жыхары скардзяцца на вельмі дрэнную якасць вады з-пад крана: мутная, з пахам мазуту, фільтры чарнеюць ужо праз некалькі дзён. Адно з такіх відэа з'явілася ў тыктоку і выклікала бурную рэакцыю. Людзі з розных куткоў Беларусі — ад Брэста да Светлагорска — пачалі масава пісаць, што сутыкаюцца з аналагічнай праблемай, заўважыла BG.Media.

Многія каментары выглядаюць як крык адчаю. Людзі расказваюць, што ім даводзіцца мяняць фільтры штотыдзень, часам нават некалькі разоў на тыдзень. Пасля зваротаў у водаканал максімум, што робіцца — гэта прамыўка труб, якая дапамагае толькі на некалькі дзён. Адказ жа стандартны: «старыя трубы». Хоць многія сцвярджаюць, што трубы ў іх новыя.

@andreistaravoitov #кобрин ♬ оригинальный звук - AndreiStaravoitov

У выніку, пакуль гараджане працягваюць пакутаваць ад дрэннай вады, камунальныя службы амаль не даюць адносна гэтага тлумачэнняў.

Раней падобныя праблемы фіксаваліся і ў Брэсце, дзе мясцовы водаканал нават абвінаваціў людзей у тым, што яны «несвоечасова мяняюць фільтры».

Паводле афіцыйных звестак, да канца 2025 года ў Беларусі плануюць увесці 800 станцый абезжалезвання. Але гэта не адказвае на галоўнае пытанне: чаму ўжо цяпер у кранах цячэ амаль чорная вада?

Людзі вымушаныя самі аплачваць фільтры, рамонт бытавой тэхнікі, якая псуецца ад іржы і накіпу, — прытым што за ваду ў плацежках усё адно налічваецца поўная цана, бо тая лічыцца «тэхнічна прыдатнай».

«Не хвалюйцеся, з 7-й да 9-й раніцы з крана ідзе нямецкая кава Dallmayr», — жартуе адзін з карыстальнікаў. Іншы падсумоўвае: «Галоўнае, каб грошы плацілі. А што там цячэ — ужо не важна».

Каментары1

  • Лоло
    06.07.2025
    КАКАва, рыхтуйте только вядро.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу3

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева9

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу3

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць