Мова33

Салісты NaviBand прачытаюць беларусам невядомы тэкст Андруся Горвата на «Агульнай дыктоўцы»

Беларусы 1 чэрвеня змогуць праверыць валоданне роднай мовай і напісаць «Агульную дыктоўку» па новым тэксце сучаснага беларускага пісьменніка Андруся Горвата. У якасці чытальнікаў выступяць салісты гурта NaviBand. Праект у падтрымку беларускай мовы праводзіць кампанія «Лідскае піва», прымеркаваўшы яго да 400-годдзя выхаду «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага.

Сёлета спецыяльна для «Агульнай дыктоўкі» тэкст падрыхтаваў Андрусь Горват. Кнігі пісьменніка з'яўляюцца бестселерамі сучаснай беларускай літаратуры, а п'еса па кнізе «Радзіва Прудок» ужо амаль год з аншлагам праходзіць на камернай сцэне Купалаўскага тэатра. Дарэчы, акцёры тэатра таксама падтрымалі акцыю і нават знялі невялікі ролік з запрашэннем прыняць удзел у дыктоўцы.

Аўтар тэксту і арганізатары акцыі паставілі перад сабой мэту не толькі даць магчымасць удзельнікам праверыць свае веды, але і паказаць прыгажосць, самабытнасць і разнастайнасць беларускай мовы.

У ролі «настаўнікаў» на «Агульнай дыктоўцы» выступяць салісты гурта NaviBand. Выбар невыпадковы: Арцём і Ксюша пастаянна выкарыстоўваць беларускую мову ў сваёй творчасці і зносінах з прыхільнікамі, а таксама першымі ў гісторыі Еўрабачання выканалі кампазіцыю па-беларуску.

Напісаць дыктоўку можна ў Нацыянальнай бібліятэцы або дома. Неабходна толькі загадзя зарэгістравацца на старонцы праекта. Сама дыктоўка пачнецца 1 чэрвеня роўна а 12-й гадзіне і будзе транслявацца на радыё «Культура» (102,9 FM у Мінску, 88,5 FM у Брэсце, 99,3 FM у Віцебску, 91,5 FM у Гомелі, 95,0 FM у Гродне і 99,1 FM у Магілёве).

Правераць працы прафесійныя філолагі. Вынікі дыктоўкі будуць дасланы кожнаму індывідуальна разам з электронным сертыфікатам аб удзеле. Для жадаючых праверыць сябе самастойна арыгінал тэксту апублікуюць на старонцы праекта праз некалькі дзён пасля дыктоўкі. Выдатнікі атрымаюць памятныя прызы ад арганізатараў.

Праект «Агульная дыктоўка» ў 2019 годзе праводзіцца кампаніяй «Лідскае піва» пры падтрымцы канала «Культура» Беларускага радыё.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава10

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава10

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць