Грамадства

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Новая сістэма перасячэння межаў Еўрасаюза грамадзянамі іншых краін, увядзенне якой некалькі разоў адкладалася, пачне працаваць з 12 кастрычніка 2025 года. Падрабязнасці паведаміла Еўракамісія ў сваім прэс-рэлізе.

Фота: Andrzej Iwanczuk/NurPhoto via Getty Images

Ідзе гаворка пра ўкараненне на ўсіх памежных пераходах і ў аэрапортах краін Еўрасаюза біяметрычнай сістэмы Entry/Exit System (EES). Мэта — зрабіць перасячэнне мяжы больш хуткім і адначасова ўзмацніць эфектыўнасць кантролю.

Сістэма прадугледжвае, што пры першым уездзе ў ЕС трэба будзе зрабіць фота і адсканіраваць адбіткі пальцаў.

Гэтыя даныя будуць захоўвацца ў сістэме тры гады, пасля чаго — выдаляцца. Пры наступным перасячэнні мяжы, калі ў вас ёсць біяметрычны пашпарт, то кантроль будзе адбывацца аўтаматычна.

Зарэгістравацца ў EES можна будзе нават загадзя праз мабільны дадатак. Пасля канчатковага ўкаранення сістэмы ў біяметрычныя пашпарты перастануць ставіць штампы. Для ўладальнікаў звычайных пашпартоў нічога не зменіцца і ніякіх абмежаванняў не будзе.

Пакуль нават тыя, хто пройдзе аўтаматычную ідэнтыфікацыю ў сістэме па біяметрычным пашпарце, павінны будуць падысці на пашпартны кантроль і паставіць штамп.

Сістэма будзе ўводзіцца паступова цягам шасці месяцаў. У ёй будзе захоўвацца ўся інфармацыя пра наведванні краін ЕС канкрэтным чалавекам: краіны ўезду і выезду, працягласць знаходжання, адмовы ва ўездзе, парушэнні і іншае. Доступ да яе будуць мець усе консульскія службы пры выдачы новых віз.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна14

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Усе навіны →
Усе навіны

У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

Рэзервістаў у Маскве пачнуць адпраўляць у атрады па знішчэнні беспілотнікаў2

Жаночы форум з Хакамадай у Мінску перанеслі. А яе імя знікла з анонсаў7

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам54

Бяляцкі сустрэўся з Коўлам1

У Беларусі ўжо +30°С

Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю12

Абрабаваны беларус прапаў у Маскве. Ён пазваніў маці, але тая вырашыла, што гэта махляр, і кінула слухаўку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна14

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць