Грамадства66

Іван Кубракоў прапанаваў адпраўляць на грамадскія работы бацькоў, якія не глядзяць сваіх дзяцей

Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў прапанаваў караць грамадскімі работамі бацькоў, якія не надаюць дастатковай увагі выхаванню сваіх дзяцей. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Мінгарвыканкама 1 жніўня, піша «Смартпрэс».

Іван Кубракоў. Фота прэс-службы МУС

Гаворка ідзе пра тыя сем'і, адносна якіх прызнана, што дзеці там знаходзяцца ў «сацыяльна небяспечным становішчы» (СНС) або ўжо адабраныя з сям’і. Кубракоў адзначыў, што бацькі, якія «ламаюць жыццё сваім дзецям», павінны несці адказнасць. Паводле яго, калі дзіця трапляе ў прытулак, бацькі не павінны проста заставацца дома — яны мусяць самі шукаць шляхі, як выправіць сітуацыю.

Іван Кубракоў прапанаваў змяніць заканадаўства і ўвесці адміністрацыйную адказнасць для такіх бацькоў — напрыклад, абавязаць іх да выканання грамадскіх работ.

Ён таксама даручыў кіраўніку сталічнай міліцыі сабраць спісы бацькоў, якія злоўжываюць алкаголем ці ўхіляюцца ад працы, каб ужываць да іх «максімальна жорсткія меры».

Калі такія асобы зноў парушаць закон, то наяўнасць у іх статусу СНС або адабранне дзяцей павінны лічыцца абцяжарваючым фактарам пры прызначэнні пакарання. Кубракоў адзначыў, што за няяўку ў міліцыю такія бацькі цяпер не нясуць адказнасці, і заклікаў гэта змяніць, бо сілавікі марнуюць час і рэсурсы на іх пошукі.

Паводле Мінгарвыканкама, за першае паўгоддзе 2025 года паступіла больш за 3 тысячы паведамленняў пра сямейныя праблемы, а пасля расследаванняў статус СНС быў нададзены 1195 дзецям.

Каментары6

  • інтэр'ер
    02.08.2025
    О, дык гэта грамадска-карвсныя працаўнікі сёння на мкадзе каля евраопту клумбу палолі? Так смешна назіраць было: апранутыя хто як, нехта спрабуе працаваць, нехта поста робіць выгляд, пленныя.
  • даведка
    02.08.2025
    Предлагаю Кубракову заставить работать тех, кого с позволения Шведа в заочной форме заведомо мёртвых признали виновными в геноциде белорусского народа.
  • даведка
    03.08.2025
    С одной стороны, милиция содержится на акцизах, получаемых от спаивания нации бухлом в любом магазине на каждом углу, а с другой — хотят заставить спившихся и опустившихся на социальное дно работать для содержания МВД, включая пенсионеров милиции 37-42 лет, которым пенсию платить с 48 и 50.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць8

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу7

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка14

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані10

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны1

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік4

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць8

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць