Культура88

Як у Мінску здымаюць апошнія кадры блокбастара пра Янку Купалу ФОТАРЭПАРТАЖ

«Беларусьфільм» стварае вялікае унікальнае і, галоўнае, нацыянальнае кіно пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Такі праект чакалі даўно, і яму прадракаюць яркую будучыню. У гэтыя дні здымаюць апошнія кадры карціны. Журналісты 27 чэрвеня сталі сведкамі падзей 1912 года, якія адбываліся ў Паўлаўскім парку Санкт-Пецярбурга, калі адбылася першая сустрэча Паўліны Мядзелкі і паэта. Карэспандэнтам БЕЛТА прадставілася магчымасць не толькі акунуцца ў атмасферу стогадовай даўніны, але і бліжэй пазнаёміцца з героямі таго часу.

У Цэнтральным батанічным садзе разгарнуўся творчы салон Санкт-Пецярбурга пачатку мінулага стагоддзя, наведвальнікамі якога сталі тэатралы, акцёры, пісьменнікі. Менавіта там і знаёмяцца Янка Купала і Паўліна Мядзелка, ролю якой выконвае актрыса Вераніка Пляшкевіч.

З'явіўся трэйлер фільма «Купала» — і ён сапраўды класны ВІДЭА

«Гэтая вельмі цікавая роль актрысы, якая была яркай жанчынай і музай паэта. Яна блізкая мне і зразумелая, магчыма, мы нават у чымсьці падобныя, хоць колер вачэй прыйшлося змяніць на блакітны, — распавяла яна. — Самай складанай сцэнай, мабыць, стала расстанне з Купалам, якая не пакіне абыякавым ніводнага гледача».

Недалёка ад нас на лаўцы размясціўся і сам галоўны герой — Янка Купала, якога выконвае латвійскі акцёр Мікалай Шастак. «Ён цудоўны партнёр, вельмі тонкі, удумлівы, глыбока пранікальны ў ролю, з ім працаваць лёгка — гэта сапраўдны баявы таварыш. Я думаю, што будзе сапраўды выбітная карціна», — адзначыла Вераніка Пляшкевіч.

Як нам удалося высветліць, паўдзельнічаць у масоўцы можа любы жадаючы. Для гэтага неабходна ўсяго нічога — запоўніць анкету па ўзоры, размешчаным на сайце кінастудыі, і адправіць яе па адрасе belarusfilmactors@gmail.com.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей1

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму памёр Юрый Зісер3

Маладая пара вырашыла абысці ўвесь Мінск уздоўж МКАД: «Ногі потым яшчэ тры дні балелі»1

Запальныя шведы, вясёлыя эстонцы, Ізраіль рве сэрца: сёння захапляльны фінал Еўрабачання9

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая2

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей1

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць