Меркаванні2222

Ліст чытача: «Што зроблена, каб дзеці маглі паўнавартасна вучыцца дыстанцыйна ва ўмовах пандэміі?»

«Мяне, як маму дваіх дзяцей, трывожыць, што будзе са школьнай адукацыяй ва ўмовах пандэміі, — напісала ў «Нашу Ніву» чытачка з Мінска. — З аднаго боку, лепш не хадзіць дзецям у школу, каб не заражаць настаўнікаў і наогул не распаўсюджваць інфекцыю паміж сабой і сем'ямі. А з другога боку, калі настаўнікі будуць працаваць як звычайна і вучыць некалькі чалавек у класе, то большасць вучняў, якія працягнуць сядзець дома, адстануць ад праграмы і ў далейшым у іх пачнуцца праблемы, калі яны, напрыклад, у маі прыйдуць у школу і іх прымусяць пісаць кантрольную.

Чытала, што ва ўпраўленні адукацыі прыдумалі, што кожны настаўнік будзе не толькі весці ўрокі ў класе, але і пасля гэтага весці для вучняў, якія засталіся дома анлайн-урокі. Гэта значыць фактычна — падвойная нагрузка. Замест таго, каб вырашыць на дзяржаўным узроўні праблему з анлайн-навучаннем для ўсіх школьнікаў краіны, яны крайнімі зрабілі настаўнікаў.

Аднак у нашай школе знайшлі выхад са становішча. Яны на школьным сайце выклалі нешта тыпу плана навучання, дзе напісана, што дзеці павінны будуць вывучыць па кожным прадмеце. І, заўважце, гэта з 13 красавіка! 

Такім чынам, адміністрацыя школы абавязала вучняў самастойна асвойваць усе прадметы! Я рада за калектыў нашай школы, што яны так высока цэняць інтэлект падрастаючага пакалення, аднак думаю, што перад вучнямі яны паставілі невыканальную задачу. Але выкруціліся! Цяпер ужо нашы дзеці аказаліся крайнія ў гэтай сітуацыі. Можа, яны разлічваюць, што бацькі за іх працу зробяць? Хуценька ўвечары пасля працы сядуць за падручнікі, усё вывучаць і дзецям раскажуць?

Вельмі прашу асвятліць гэтую тэму ў вашай газеце і задаць пытанне міністру адукацыі: што асабіста ён зрабіў за ўвесь гэты час для таго, каб нашы дзеці маглі не самастойна, а разам з настаўнікам дыстанцыйна або анлайн паўнавартасна вучыцца ва ўмовах пандэміі?» — пытаецца чытачка.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы5

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Усе навіны →
Усе навіны

Брату Ігара Лосіка вынеслі прысуд па справе «Беларускага Гаюна»1

Сабаленка стане другой у гісторыі тэнісісткай, якая набрала больш за 12 000 рэйтынгавых балаў5

Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў12

Германія заявіла пра лазерную атаку Кітая на яе самалёт у Чырвоным моры1

Сто гадоў таму святар-беларус трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Цяпер беларусы адшукалі яго магілу2

«Ціханоўскі нам вярнуў самае галоўнае пытанне». Пра што кажа Чалы?42

Да 1 лістапада штрафаваць за парушэнне новых правіл маркіроўкі тавараў не будуць1

Малады, але вопытны слуцкі барсетачнік стаміўся жыць дома па законе — паехаў ваяваць за Расію і знік у штурме9

У Расіі заявілі пра намер стварыць свой аналаг колішняга амерыканскага USAID1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы5

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць