Упершыню на памяці жыхароў з Катманду бачная гара Эверэст ФОТАФАКТ
На мінулым тыдні гара Эверэст стала бачная з Катманду упершыню на памяці мясцовых жыхароў. Фатаграфія, зробленая ў вёсцы Чобхар недалёка ад Катманду, за 200 кіламетраў ад Эверэста, была немагчымая яшчэ два месяцы таму, паведамляе The Nepal Times.
З-за глабальнага каранціну, звязанага з пандэміяй каранавіруса, дарогі разгрузіліся ад транспарту, а прамысловасць спынілася, што прывяло да значнага зніжэння забруджвання паветра і яго ачысткі над Непалам.
Праблема заключаецца ў тым, што, як толькі забаронныя меры будуць знятыя, людзі вернуцца да свайго звычайнага ладу жыцця — і гэта захапляльнае відовішча, снежныя пікі Эверэста, зноў будзе ахутана смогам.
Катманду — сталіца і другі горад Непала па плошчы, з насельніцтвам каля 2,5 мільёнаў чалавек — знаходзіцца прыкладна за 125 міляў (гэта 201 кіламетр) ад Эверэста.
Гара Эверэст — гэта самая высокая гара на Зямлі над узроўнем мора, афіцыйная вышыня 8850 метраў была вызначана ў 1999 годзе альпіністамі з дапамогай GPS.
Каментары