Выбары-20202828

На Чэрачня ціснуць, каб ён прызнаў 143 тысячы подпісаў, якія яму «налічыла» ЦВК

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», якую пацвердзілі адразу тры незалежныя адна ад адной крыніцы, на патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Чэрачня з боку ўладаў аказваецца ціск па пытанні прызнання 143 тысяч подпісаў, якія яму «налічыла» Цэнтральная выбарчая камісія.

Сяргей Чэрачань, фота Надзеі Бужан

Каманда Сяргея Чэрачня зрабіла заяву, што ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі было здадзена 106 500 подпісаў. Тым не менш ЦВК агучыла афіцыйныя лічбы, што ў падтрымку Чэрачня было здадзена 143 100 подпісаў.

Фактычна ніадкуль узяліся 36 600 подпісаў. Адкуль узялася гэтая лічба? «Гэта пытанне ўжо не да нас», — адказваюць у прэс-службе.

У выніку з Чэрачнем праводзіліся прафілактычныя гутаркі, каб ён прызнаў сваю «памылку» і публічна згадзіўся з лічбай, агучанай у ЦВК. Сам прэтэндэнт не называе ведамства, прадстаўнікі якога ціснулі на яго.

Кампрамісам стала іранічная заўвага на сайце палітыка і сацыяльных сетках:

«Сабранай, праверанай і пададзенай намі колькасці подпісаў для рэгістрацыі дастаткова. 143 109 подпісаў, якія засталіся пасля праверкі ЦВК, для рэгістрацыі таксама дастаткова.

Мы выступаем за далейшы ўдзел усіх дэмакратычных сілаў у гэтых выбарах для пераменаў, неабходных Беларусі», — гаворыцца ў заяве.

Кажуць, што пасля гэтых размоваў Сяргей Чэрачань быў у прыгнечаным псіхалагічным стане.

Сам ён не адмаўляе і не пацвярджае гісторыю.

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы3

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі заявілі пра намер стварыць свой аналаг колішняга амерыканскага USAID1

Махляр пры дапамозе ШІ выдаў сябе за Марка Рубіа і звязаўся з трыма міністрамі замежных спраў1

У італьянскім аэрапорце мужчыну засмактала ў рухавік самалёта1

«Не хацеў бы памерці на здымачнай пляцоўцы». Майкл Дуглас сыходзіць з кіно1

«Мала што ў інтэрнэце пішуць». Выкладчык, якога абвінавацілі ў дамаганнях, працягне працаваць у ансамблі «Белая Русь»15

Як медсястра з Барысава адпачывае амаль без грошай5

Тайвань хоча адарваць сваю эканоміку ад Кітая. Наколькі гэта рэальна?2

Праваабаронцы: Сілавікі масава затрымліваюць беларусаў, што трапілі ў кадры дакументальнага фільму пра пратэсты11

«Мы працуем, каб вызваленні сталі сістэмнымі, а не спарадычнымі». Вячорка адказаў Краўцову13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы3

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць