Грамадства

У Салігорску вынеслі прысуд былому дэсантніку Руслану Акостку: тры гады пазбаўлення волі

Вынесены прысуд па крымінальнай справе Руслана Акосткі, былога дэсантніка, які 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь Салігорск з бел-чырвона-белым сцягам, піша spring96.org.

Руслан Акостка ў судзе. Фота: Салiгорск.org

Яго вінавацілі у супраціве супрацоўніку міліцыі, які ахоўвае грамадскі парадак, а таксама ў нанясенні цялесных пашкоджанняў, якія не панеслі за сабой цяжкіх ускладненняў і шкоды здароўю. (арт 363 КК РБ). Да суда Акостка быў змешчаны пад варту. Утрымліваўся ў Жодзінскім СІЗА.

Суддзя — Алеся Серадзенка. Пракурор — Аляксей Чарнышэвіч.

У судовым працэсе быў дапытаны Руслан Акостка. Абвінавачваны віну ў здзяйсненні супраціву супрацоўніку міліцыі з ужываннем гвалту не прызнаў.

Пацярпелы супрацоўнік Салігорскага РАУС Ягор Царыковіч распавёў пра тое, што нёс службу па ахове грамадскага парадку. Заўважыў хлопца з бел-чырвона-белым сцягам у руках — Руслана.

Царыковіч падышоў і папрасіў Руслана сысці з парку Чатырох стыхій, бо ў тэлеграм-каналах былі заклікі да незаконнага масавага мерапрыемства. Не дачакаўшыся дзеянняў Руслана, папрасіў паказаць пашпарт. Праверыў даныя і запісаў сабе ў нататнік. Вярнуў пашпарт, пасля чаго прапанаваў яму прайсці ў службовы аўтамабіль і праехаць у Салігорскі РАУС.

Руслан стаў пытацца, у сувязі з чым, чаму і на якой падставе ён павінен з ім ехаць.

Царыковіч жа сцвярджае, што адказ быў дадзены: «Для далейшага разгляду». Але Руслан Акостка адмовіўся прайсці з супрацоўнікам.

Пасля гэтага Царыковіч разам з калегам узялі Руслана пад рукі для затрымання, а ён пачаў аказваць супраціў:

— Руслан схапіў адной рукой за левую нагу, другой рукой за тулава і паваліў мяне на зямлю. Сам зваліўся зверху, — распавядае пацярпелы супрацоўнік РАУС.

Затым Царыковіч разам з калегам узялі Руслана пад рукі для затрымання, а ён нібыта пачаў аказваць супраціў.

Дапыталі сведак з боку абвінавачання і неабыякавых грамадзян, якія прысутнічалі падчас інцыдэнту і пазней пагадзіліся даваць паказанні ў судзе. Большасць сведак не бачылі моманту падзення Руслана Акостка на супрацоўніка РАУС.

Адвакат і бок абвінавачвання выступілі ў спрэчках.

Дзяржабвінаваўца Чарнышэвіч запытаў 3 гады пазбаўлення волі і пакрыццё маральнай шкоды ў памеры 2000 рублёў.

Адвакат папрасіла апраўдаць з-за адсутнасці ў дзеяннях абвінавачанага складу злачынства.

Суддзя Алеся Серадзенка агучыла прысуд: тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і матэрыяльная кампенсацыя ў памеры 2000 рублёў.

Каментары

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка18

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Усе навіны →
Усе навіны

«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, які прыязджаў у Беларусь, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй10

Чаму выбаршчыкі галасавалі за Трампа?4

Гендырэктар «Беларусьфільма»: «Лістапад» — гэта БРІКС у сферы кіно3

«Што возьмеш з гэтага дзеда?» На беларускай трыбуне падчас матчу ў Варшаве здарылася патасоўка4

Ліквідавана Пінская каталіцкая духоўная семінарыя4

Двух расійскіх кантрактнікаў асудзілі ў Расіі да пажыццёвага за расстрэл дзевяці чалавек у акупаванай Валнавасе2

«А што вы хочаце за такія грошы?». Тыкток абмяркоўвае гасцініцу ў Ашмянах5

Міністр замежных спраў Ізраіля тэрмінова вылецеў у Нідэрланды2

Пад Мазыром п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка18

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Галоўнае
Усе навіны →