Надвор'е44

Прымайце вітаміны: сонца мы не пабачым доўга

У цэнтры і на поўначы Беларусі сярэдзіна лістапада будзе выключна дэпрэсіўнаю.

Прагноз сіноптыкаў несуцяшальны: у Мінску і ў цэлым на поўначы і ў цэнтры краіны, а таксама на Віленшчыне сонца бліжэйшыя 10 дзён не прагназуецца. Пры гэтым цёпла. Сёння і заўтра — каля 4—6 градусаў цяпла.

На поўдні Беларусі, на Берасцейшчыне, Палессі і Гомельшчыне трохі сонечных дзён абяцаюць. Ясна там мае быць, у прыватнасці, заўтра і пазаўтра. Сёння і заўтра там уначы прымаразкі, а ўдзень да +7.

Вялікіх маразоў пакуль сіноптыкі не чакаюць. Тэмпературы будуць заставацца плюсавыя, таму ёсць шанец назбіраць зялёнак і падзялёнак.

Для падняцця настрою варта пачынаць прыём вітаміну D, раяць медыкі.

Каментары4

  • Ахвяра інфападману
    09.11.2024
    Вы ўжо вызначыцеся, прымаць ці не прымаць тыя вітаміны: https://nashaniva.com/354213
    А то ў вас усё, як з той лідаркай: сёння - Прэзідэнтка, а заўтра - проста Ціханоўская.
    Вам заробкі ідуць за кантэнт, а нам з гэтым жыць!
  • Пак
    09.11.2024
    Хімічныя вітаміны, акрамя можа невялічкай карысьці аскарбінкі (робяць часам з кукурузы) , нічога добрага арганізму не даюць. Арганізм іх успрымае як штось шкоднае і выводзіць з мачою. Адчуйце як мача пахне вітамінамі якія вы пачалі глытаць… і палюбуйцеся як з струменем ва ўнітаз зьліваюцца вашы грошы… Сапраўдныя вітаміны ў сырой гародніне і садавіне. А яшчэ лепш рабіць праросткі. Замест хім. Вітамінаў лепш патраціць грошы на праросткавае насеньне люцэрны, радыскі, канюшыны… і некулькт слоікаў з крышкамі сетчатымі з нержавейкі. Ютуб у дапамогу. Вось гэта вітаміны! … а дадаць сырыя яйкі ад свойскіх курачак!…
  • сонца мы пабачым..
    10.11.2024
    на якое чысло прызначаны перапераперапераперапераперавыбары (закрэслена)
    выбары ?

Цяпер чытаюць

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%9

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Усе навіны →
Усе навіны

Аперацыя на сэрцы нечакана вылечыла мужчыну ад раку, але выклікала алергію на пчол

Дзяўчына парвала пашпарт хлопца, каб ён не паехаў без яе за мяжу. Цяпер будзе суд5

SCALP. Што вядома пра ракеты, тэхналогіі вытворчасці якіх Украіне перадаюць Брытанія і Францыя2

Пасярэдзіне ракі — трава. Сож у Гомелі таксама моцна абмялеў1

Моцныя дажджы ў Бразіліі прарочаць дэфіцыт якаснай кавы-арабікі3

Мужчына з перапою прачнуўся ў разгромленай кватэры і пайшоў у міліцыю1

Пачалі спуск целаў двух альпіністаў, якія загінулі ў Кыргызстане

Дзве 109‑гадовыя жанчыны пазнаёміліся ў 23 і сябруюць дагэтуль2

Хто ведае больш — той абаронены. Калі вы цэніце працу «НН», падтрымайце нас праз Патрэон5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%9

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць