Грамадства

Затрымалі блогера Руслана Лінніка, які мае 90 тысяч падпісчыкаў на ютубе. Хто гэта такі?

23 лютага з’явілася інфармацыя, што знік беларускі ютуб-блогер Руслан Ліннік. 

Хто гэта такі?

Мужчыну 38 гадоў. Раней ён нярэдка трапляў у СМІ, але зусім з іншай нагоды. Ліннік — старшыня Беларускага крыптафізічнага камітэта.

Крыптафізічны камітэт — гэта некамерцыйнае аб'яднанне, якое было створана яшчэ ў 2006 годзе «для правядзення даследаванняў у галіне крыптафізікі і ўфалогіі».

У 2014 годзе Ліннік расказваў «Советской Белоруссии», што аж 18 гадоў вывучае паранармальныя з’явы. Ён заснаваў Крыптафізічны камітэт, дзе на той момант нібыта налічвалася аж 20 чалавек, якія правяраюць звесткі аб паранармальных выпадках.

Сам Руслан Ліннік у верасні 2020 года апублікаваў відэаролік пра сваю персону. Расказаў, што нарадзіўся ў Мінску, пасля ў дзяцінстве сям’я перабралася ў Горкі, дзе Ліннік скончыў школу. Затым вярнуўся ў Мінск.

«Я пасля школы не паступаў нікуды, меў адмоўнае стаўленне да сістэмы адукацыі», — прызнаваўся блогер. 

З 2004 па 2010 год ён працаваў на канвееры Мінскага аўтазавода. Ва ўзросце 28 гадоў паступіў ва ўніверсітэт, атрымаў адукацыю па спецыяльнасці дзяржаўнае кіраванне і права. Працаваў менеджарам па продажах, але, кажа сам Руслан, хацеў трапіць на дзяржслужбу.

«Атрымалася, але прапрацаваў там толькі год. Сышоў, бо не бачыў для сябе будучыні — трэба было маўчаць, я не мог», — сказаў блогер.

Быў жанаты, развёўся на пачатку 2020 года. 

Ютуб-канал Руслан завёў год таму.

Спачатку Ліннік выкладваў на сваім канале ролікі пра ўсё на свеце. У іх была сумесь сацыяльных тэмаў, тэорый змовы, псеўдааналітыкі і проста глупай дэмагогіі. «Каранавірус запусцілі з палітычнымі мэтамі», «Амерыканцы рыхтуюць новую сусветную вайну», «Бабарыка відавочна агент Крамля» — такія рэчы расказваў Ліннік у сваіх відэа.

«Я ацэньваю інфармацыю, сыходзячы таксама са знакаў. Я ведаю, як працуе экстрасэнсорыка, хто стаіць за такімі людзьмі, як Ванга», — казаў ён.

Асаблівай папулярнасцю ролікі не карысталіся. Але паступова ў відэа блогера станавілася ўсё больш і больш палітычных і вострых тэмаў, адпаведна, прагляды пачалі расці. Самыя папулярныя яго відэа назбіралі 850, 694 і 480 тысяч праглядаў.

Сёння на канал Лінніка падпісаныя 90 тысяч чалавек — для Беларусі гэта вялікая лічба.

Выказваўся Ліннік рэзка і пра ўладу, і пра сітуацыю ў краіне, і персанальна пра Лукашэнку. Выказваўся пра зверствы сілавікоў, крытыкаваў іх дзеянні. Але гэта зноў жа часам спалучалася з высмактанай з пальца аналітыкай і часам проста фэйкавымі навінамі. Напрыклад, у адным з відэа Ліннік сцвярджаў, што сілавікі без апазнавальных знакаў — гэта расійскі АМАП, які працуе на беларускіх вуліцах.

Але чаму блогер затрыманы і што канкрэтна ставіцца яму ў віну, пакуль невядома.

«Нам не ўдалося аператыўна атрымаць каментар Следчага камітэта. Аднак бацька Руслана пацвердзіў інфармацыю аб яго затрыманні. Пра тое, што Руслан на Акрэсціна, бацька даведаўся ад адваката», — паведаміў Tut.by.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам29

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву40

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы6

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя5

У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах ФОТЫ1

Амазонскае племя падало ў суд на The New York Times за «паклёпніцкі» артыкул пра моладзь і порна4

У ЗША спыняць выпуск аднацэнтавых манет2

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну2

«У мяне было пяць мужчын. Шосты — Ісус». Ася Паплаўская хацела стаць манашкай, але не атрымалася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам29

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць