Грамадства

​​«Увесь працэс заняў 10 хвілін». Палітвязень Святаслаў Герасімук і яго дзяўчына ўзялі шлюб у брэсцкім СІЗА

16 сакавіка ў СІЗА-7 Брэста адбылася цырымонія шлюбу палітвязня Святаслава Герасімука і ягонай нявесты Таццяны.

Са Святаславам яны разам ужо 5 гадоў. 22 снежня яго затрымалі па арт. 293 ч. 2. і змясцілі ў СІЗА за ўдзел у акцыі пратэсту пасля выбараў у жніўні 2020-га.

Святаслаў Герасімук з Таццянай. Фота з прыватнага архіву

Таццяна распавяла «Брэсцкай Вясне», як гэта — стаць жонкай палітвязня. Шлюб, заключаны ў такой складанай жыццёвай сітуацыі, толькі ўмацаваў яе перакананні ў тым, што ўсё будзе добра. «Гэта толькі часовыя цяжкасці, якія трэба пераадолець. Галоўнае не здавацца і працягваць ісці наперад. Бо за сваё шчасце трэба змагацца».

У студзені ў адным са сваіх лістоў Святаслаў зрабіў Тані прапанову. Яны доўга не маглі вызначыцца, дзе распісацца — у СІЗА ці ўжо пасля суда, у калоніі. У выніку пара зразумела, што больш чакаць яны не могуць і хочуць узяць шлюб неадкладна.

«Мы не бачыліся 3 месяцы, таму гэты дзень для мяне быў больш, чым асаблівы. Увесь гэты час я бачыла Святаслава толькі ў снах. Да апошняга моманту не магла паверыць, што вось-вось я з ім сустрэнуся ўжывую».

За тыдзень да прызначанай даты нявеста напісала палітвязню пра гэта ў лісце. «Хлопцы ў камеры яму дапамаглі падрыхтавацца. На цырымоніі Святаслаў быў у джынсах, пінжаку і туфлях. Дарэчы, я ніколі да гэтага моманту не бачыла яго ў дзелавым стылі».

Спачатку Таццяну разам з супрацоўніцай ЗАГСа прывялі ў маленькі пакой з абразамі на сценах. Таня вельмі хвалявалася, і жанчына, якая праводзіла цырымонію, усяляк яе супакойвала. Сказала, што пастараецца даць магчымасць пабыць пары разам даўжэй, наколькі гэта будзе магчымым. «Як толькі Святаслава завялі, мы абнялі адно аднаго. У мяне адразу пакаціліся слёзы, але ён папрасіў не плакаць. Вельмі складана было стрымаць эмоцыі, але мне ўдалося. З таго моманту лік часу я згубіла».

Далей работніца ЗАГСа зачытала прамову. Жаніх і нявеста ўвесь гэты час стаялі, трымаючыся за рукі. Ім дазволілі абмяняцца пярсцёнкамі, абвясцілі мужам і жонкай. Завяршылася цырымонія ў СІЗА пацалункам. «Перад тым, як яго павялі, мы яшчэ раз змаглі абняць адно аднаго. Увесь працэс заняў хвілін 10. Але гэтыя 10 хвілін упершыню за 3 месяцы далі мне магчымасць адчуць сябе шчаслівай».

Калі Таня выйшла з СІЗА, яе ўжо сустракалі сябры з кветкамі. «У гэты момант стрымліваць эмоцыі я больш не магла. Адназначна магу сказаць: нягледзячы на абставіны і месца правядзення цырымоніі, гэты дзень стаў адным з найлепшых дзён у маім жыцці».

Са слоў жонкі, Святаслаў Герасімук, нягледзячы ні на што, трымаецца ў СІЗА на пазітыве. «З баявым настроем ён па-ранейшаму верыць у лепшае і ведае, які б тэрмін яму ні далі, у канчатковым выніку ўсё будзе добра. Ён гэтак жа, як і я, гатовы змагацца за сваё шчасце».

Каментары

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст3

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст

Усе навіны →
Усе навіны

«Перад тым, як зняць трусы — думай, што скажа пра цябе твой будучы былы»: Насця Рыбка напісала аўтабіяграфічную кнігу28

З'явілася відэа з расстрэлам расіянамі 16 украінскіх ваеннапалонных10

На мяжы з Польшчай кіроўцам легкавікоў можа стаць значна лягчэй4

Ізраіль паабяцаў адказаць на іранскую ракетную атаку ўжо сёння ўначы8

Мільён праглядаў сабрала ВІДЭА тураўскай гаспадыні пра беларускую страву3

«Ён хоць у курсе, што стаў зоркай?» Ролік з «сумным чмялём» з Мінскага цырка за суткі набраў амаль 2 мільёны праглядаў2

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара14

Падчас іранскай ракетнай атакі па Ізраілі загінуў адзін палесцінец і пацярпелі двое ізраільцян7

Перад іранскай ракетнай атакай у Тэль-Авіве адбыўся тэракт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст3

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст

Галоўнае
Усе навіны →