Свет

Газета «Wyborcza» назвала Святлану Ціханоўскую Чалавекам 2021 года

Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі і медыцынскія работнікі, якія змагаліся з пандэміяй, падзялілі тытул «Чалавек 2021 года» па версіі вядучага польскага выдання.

Тытул «Чалавек года» рэдакцыя газеты «Wyborcza» прысуджае з 1999 года.

Летась урачыстая цырымонія ўзнагароджвання адмянілася праз пандэмію, таму сёлета рэдакцыя прысуджае тытул адразу за два гады.

Чалавекам 2020 года па версіі рэдакцыі стаў палітык Томаш Гродскі.

На думку рэдакцыі, Святлана Ціханоўская за некалькі тыдняў стала лідарам нацыі, і сёння яна з'яўляецца адзіным надзейным прадстаўніком Беларусі на міжнароднай арэне.

«Падзеі лета 2020 года ў Беларусі закранулі нас. Закранулі, бо мы прызвычаіліся думаць, што беларускі народ пасля чвэрці стагоддзя дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі быў цалкам прыгнечаны і пазбаўлены голасу. Жыхары Беларусі ўяўляліся нам постсавецкай магмай, калектывам без ідэнтычнасці, гісторыя якога не давала адчуць свабоду і дэмакратыю, перакідваючы гэты народ з адной дыктатуры ў іншую. Мы не чакалі, што беларусы нас чымсьці здзівяць. Мы не думалі, што Беларусь можа змяніцца. І мы вельмі памыляліся ў гэтым», — адзначае рэдакцыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану9

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму4

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі7

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне9

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў4

Вынеслі жорсткі прысуд палітзняволенай мастачцы Аксане Шаляпінай4

Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць