Грамадства

«Я крычаў, задыхаючыся ў чорным пакеце, а яны смяяліся». Латыпаў распавёў у апошнім слове пра збіццё і катаванні

12 жніўня палітзняволены жыхар «Плошчы Пераменаў» Сцяпан Латыпаў выступіў з моцным апошнім словам. Ён распавёў пра сваю сям'ю, рэпрэсаванага прадзеда ў 1937 годзе, пра сваё затрыманне 15 верасня мінулага года, як яго збівалі сілавікі, як ён рыхтаваўся да суіцыду і што чакае ад прысуду. Пракурор запрасіў для Сцяпана 8,5 гадоў калоніі.

Пра затрыманне і збіццё

«Я крычаў, задыхаючыся ў чорным пакеце, а яны смяяліся. Казалі: «Вучым алфавіт, зараз пытаем літару «Аааа» і пачнём вучыць «Б». Казалі: «Не крычы, твая Ціханоўская не пачуе», але я працягваў крычаць. Я крычаў і думаў, вельмі добра, што ўзялі мяне, мала хто з суседзяў у Беларусі вытрымае гэта.

Калі было асабліва балюча, я ўспамінаў словы маці, яна вучыла мяне гаварыць сабе: «Я маленькі-маленькі вожык, мне зусім не балюча». І гэта ў нейкае імгненне дапамагала мне. Але яны [сілавікі] вельмі вопытныя, мяне пастаянна называлі па імені, і ў мяне не атрымлівалася адключацца ніяк».

Пра спробу суіцыду ў судзе

«Было балюча. Вар'яцка балюча і страшна. Мэтай ставіў перарэзаць хоць адну з сонных артэрый. З левага боку прарэзаць не ўдалося, але затое з правага, дзякуючы ўхілу налева, атрымалася разрэзаць… І адчуў пальцамі цяпло. Нават атрымалася зачапіць артэрыю, але ад хвалявання я пацягнуў далей, замест таго, каб паглыбляцца па трахеі…

Потым тузануў за нагу канваір, я стукнуўся галавой і ўпаў. Было балюча, страшна і вельмі сорамна. Вельмі сорамна, таму што спроба выйшла няўдалай. І тое, што ёсць шмат спосабаў абараніць сваіх блізкіх і суседзяў, якіх я ў той момант не ўбачыў».

Пра страх за блізкіх

«Жах, які мне давялося выпрабаваць, апраўдвае вельмі многае. Калі заканчваецца страх за сябе, пачынаецца страх за блізкіх. Чалавек у масцы прыходзіў пасля аперацыі. Мне здавалася, што ён казаў некалькі гадзін — гэта былі толькі пагрозы і абразы. Я ведаю, што нічога не здолею з гэтым зрабіць і нават не магу да канца вызваліцца ад страху, але ў маіх сілах хаця бы паспрабаваць не баяцца».

Каментары

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ16

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Польская паліцыя закрыла справу, заведзеную пасля суіцыду беларуса ў Варшаве

Оле-Эйнар Б'ёрндален больш не рэкардсмен па перамогах на чэмпіянатах свету

Ціханоўская: Вызваленні адбываюцца не праз гуманнасць Лукашэнкі, а праз ціск на рэжым36

Памёр Валеры Петрыкевіч3

У Перу паліцэйскі апрануўся ў касцюм капібары, каб захапіць наркадылера з доказамі злачынства ВІДЭА

Спецпрадстаўнік Трампа Кіт Келаг не бачыць Еўропы за сталом мірных перамоў38

Сапраўдная прычына, чаму моладзь усё часцей мае патрэбу ў псіхатэрапіі24

Спявак з Італіі заявіў, што яго ўжо запрасілі ў Маскву на «канцэрт міру»3

Мазырскі НПЗ прызнаў сваю стратнасць і расказаў пра павелічэнне загрузкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ16

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць