Эканоміка

Украіна і Літва сабралі рэкордныя аб’ёмы збожжа. Ураджайнасць значна вышэйшая, чым у Беларусі

Украіна сабрала рэкордны за ўсю гісторыю краіны ўраджай пшаніцы (32 мільёны тон) і ячменю (больш за 10 млн тон). Рэкорд дасягнуты дзякуючы росту ўраджайнасці, якая вырасла проці мінулага года на 18 працэнтаў. Пра гэта паведаміла Міністэрства эканомікі Украіны.

Сярэдняя ўраджайнасць пшаніцы ва Украіне склала 46,2 ц/га, ячменю — 41 ц/га.

Прагназуецца, што разам з кукурузай Украіна збярэ сёлета 80—82 млн тон збожжа, што таксама стане рэкордам за ўсю гісторыю краіны. Дагэтуль максімальны быў 2019 год, калі ўраджай склаў 75 мільёнаў тон.

Украіна ў апошнія гады стала другім па аб’ёме экспарцёрам збожжа ў свеце пасля ЗША.

Рэкордна высокі ўраджай збожжавых і рапсу сабрала і Літва. Прагназуецца, што ўраджай збожжавых там складзе 6,93 млн тон і будзе на 0,1% большы, чым летась, і а ўраджай рапсу павінен павялічыцца на 7,7% да 1,04 млн тон.

У Літве больш за ўсё пасеяна пшаніцы, ураджайнасць якой павінна скласці 56 ц/га. (У мінулым годзе ўраджайнасць была 54 ц/га.) Ураджай рапсу таксама павінен быць вышэйшы дзякуючы ўраджайнасці 37 ц/га (у Беларусі — 21,3 ц/га, ва Украіне — 27,5 ц/га).

У Беларусі паводле звестак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання намалочана 6,3 мільёна тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 30,5 ц/га (было 37,3 ц/га ў 2020 годзе).

Мінсельгасхарч тлумачыць падзенне ўраджайнасці зацяжной халоднай вясной і рэкордна высокімі тэмпературамі летам.

Цікава параўнаць сярэднюю ўраджайнасць збожжавых у суседніх рэгіёнах.

  • Брэсцкая вобласць 34,8 ц/га
  • Валынская вобласць Украіны 48,8 ц/га
  • Ровенская вобласць Украіны 47,9 ц/га
  • Гомельская вобласць 23 ц/га
  • Жытомірская вобласць Украіны 50,2 ц/га
  • Кіеўская вобласць Украіны 48,9 ц/га
  • Чарнігаўская вобласць Украіны 52,1 ц/га
  • Гродзенская вобласць 36,1 ц/га
  • Літва 48,7 ц/га

Каментары

Цяпер чытаюць

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?11

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам не патрэбныя пасярэднікі, нам патрэбныя саюзнікі». Украінскі дыпламат рэзка выказаўся аб выніках Мюнхенскай канферэнцыі2

Літоўская фірма магла таемна сачыць за амерыканскімі вайскоўцамі ў Еўропе і прадаваць іх даныя трэцім асобам5

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?» Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі7

ЗША правядуць двухбаковыя перамовы з Расіяй і Украінай, а ўжо потым — сумесныя2

«Існуе праект па стварэнні адзінага каталога франшыз Саюзнай дзяржавы». Як у Беларусь заходзяць расійскія сеткі крам і кафэ7

«Калі перамовы стануць «новай Ялтай», то менавіта Беларусь рызыкуе стаць маўклівай ахвярай вялікай амаральнай здзелкі»22

У Беларусі засталося ўсяго сем прыватных школ4

Вольга Лойка: Я не вельмі веру ў перспектывы міністра Маркава дастаць паўнамоцтвы з-пад ААЦ4

Уладальнік гродзенскай этна-крамы «Цудоўня» ў СІЗА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?11

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць