Грамадства

Гуляе ў мафію, даганялкі, уяўляе, што плыве на караблі ў амерыканскія калоніі: пра што піша з СІЗА Андрэй Скурко

Паўліна Скурко ў фэйсбуку напісала пра тое, пра што расказвае ў сваіх лістах з СІЗА Андрэй Скурко.

«Нягледзячы на пэўныя нязручнасці, гэта адно з самых захапляльных падарожжаў у маім жыцці», — піша ў лісце Андрэй.

І яшчэ што мяне захапіла: без тэлефона, штохвіліннай камунікацыі, канечне, нязвычна — але ён уяўляе, нібы паплыў кудысьці ў амерыканскія калоніі з Англіі 17 стагоддзя. А я цяпер уяўляю сябе жонкай, якая штодня выходзіць на бераг выглядаць гэты карабель.

Дзякуй усім, хто нас падтрымлівае ў гэтым падарожжы.

Перадаю Андрэю, што восенню выходзяць новыя сезоны «Елаўстоўна» і «Озарка», польскія «Балота» і «Крук», а таксама трылер «Каштанавы чалавечак» паводле дацкага бестселера. Заўважаю: было б вельмі здорава, каб ён да іх вярнуўся. А ён піша, што засумаваў па нармальных серыялах. У камеры ёсць тэлевізар з чатырма каналамі, але нармальнае кіно там паказваюць рэдка.

«Да тэлевізара, дарэчы, выпрацаваўся імунітэт: сёння сядзеў пад самым тэлевізарам і займаўся англійскай — і заўважыў, што зусім яго не чую:) Як тубыльцы Ніягарскі вадаспад. Ішоў серыял «Ляснік» ці штосьці падобнае».

Чым Андрэй заняты, акрамя англійскай? Гуляюць у мафію, у словы, на прагулках — у даганялкі (мне трохі страшна ўяўляць, што такое даганялкі для 15 мужыкоў у малым турэмным прагулачным дворыку

Андрэй многа чытае, замовіў збор твораў В.О. Ключэўскага (сумняваюся, што нехта на Валадарцы яго раней замаўляў:). Шчаслівы, піша, засумаваў па навуковых кнігах, няхай і ХІХ стагоддзя. Расказвае мне адтуль цікавосткі пра Маскву і сярэднявечныя рэспублікі.

На паштоўцы з бабром Андрэй даслаў Тамашыку новы верш-віншаванне — на 1 год і 7 месяцаў:

Мы спыталіся ў бабра:
— Дзе, бабёр, твая нара?
— У рацэ, за балацінай,
Мая хатка і плаціна.
І падземныя хады
Аж да самае вады.
— А нашто хады капаць?
— Каб у хованкі гуляць!

З гэтымі дзеткамі, канечне, кроіцца сэрца. У нашыя год і 7 месяцаў я ледзьве спраўляюся тлумачыць, дзе тата. Што робяць мамы дараслейшых дзетак? Мамы школьнікаў, у якіх тата — палітвязень?..

«Тата ма! Ма! Тата ма!» — малы ўсё дабіваецца ў мяне тлумачэння. «Тата ў замку, на Валадарцы. Думае пра нас, прыдумляе Тамашыку новы вершык. І скора да нас прыедзе! Чым мы тату будзем карміць?» — «Кахка (кашкай)! Пуп (суп)! Сісісісь (сасіскамі)!» — «А куды мы з ім пойдзем гуляць, калі ён прыедзе?» — «Туту! Туту! Булю». — «Так, пойдзем разам да цягнікоў і купім на ўсіх булку!»

А тата наш тым часам піша: «Заўважаю, што трохі загартаваўся тут — думкі пра адарванасць ад вас не выклікаюць ужо такой вострай унутранай рэакцыі, як раней. Кожны дзень, пражыты тут, набліжае мяне да сустрэчы з вамі».

І яшчэ цытатка, у ёй таксама ўвесь Андрэй. «Па тэлевізары ідзе перадача «Сакрэтны мільянер» - сэнс у тым, што нейкі з многіх расійскіх багацеяў едзе ў правінцыю і прыкідваецца там якім-небудзь прасцяком. А пасля дорыць мільён якім-небудзь людзям з цікавым праектам. Мільянеры ў перадачы нейкія былыя бандыты з адпаведным выхаваннем:) Але расказваю так доўга да таго, што задумка перадачы эксплуатуе сюжэт беларускай легенды пра падарожнага бога:) — як спачатку Вялес ці Пярун, а пасля Пятро ці Ілля хадзілі па зямлі і дапамагалі (а бывала што і не) людзям».м Так моцна люблю яго!

Сябры, калі хочаце перадаць Андрэю прывецік, ліст, пару слоў — пішыце мне, будзем перадаваць. Ваша падтрымка — вялікае шчасце.

Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч былі арыштаваныя 8 ліпеня падчас разгрому «Нашай Нівы». За кратамі яны знаходзяцца ўжо больш за 50 дзён.

Падтрымайце Андрэя і Ягора лістом!

Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА №1

Каментары

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →