25 лістапада ў судзе Кармянскага раёна другі раз запар разглядалі адміністрацыйную справу вядомага мясцовага праўладнага блогера Аляксандра Петрачкова, паведамляе «Гомельская вясна».
Петрачкову, паводле праваабаронцаў, закідалі ў віну распаўсюд, выраб, захоўванне інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць (ч. 2 арт. 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях).
Які вырак гэтым разам вынес суддзя Андрэй Аўсейцаў, пакуль не вядома.
Гэта ўжо другі раз, калі Петрачкова судзяць за так званы «распаўсюд экстрэмізму». Першы раз паводле таго самага артыкула Андрэй Аўсейцаў судзіў яго 21 кастрычніка.
Аляксандр Петрачкоў — вядомы ў рэгіёне праўладны актывіст і блогер. Ён браў актыўны ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, якія ўлада арганізоўвала на падтрымку дзейнага рэжыму. Некалькі разоў Петрачкоў рабіўся станоўчым героем публікацый у мясцовай дзяржаўнай газеце «Зара над Сожам».
Каментары