Грамадства22

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах

Генпракуратура расказала пра новую вялікую справу па дваровых чатах. Пра гэта заявіў у эфіры СТБ начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Генпракуратуры Валерый Шуляк.

Фота: СТБ

«Літаральна два тыдні таму ў Беларусі па ўсіх рэгіёнах была выкрытая сетка падобных чатаў, якія спрабавалі аб'яднацца ў арганізацыю. Гэтая спроба не мела поспеху. Людзі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці», — расказаў ён.

Артыкул Шуляк не назваў, але сказаў, што ўдзельнікам такіх чатаў пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Разам з тым ён таксама прызнаў, што ў 2024 годзе ў параўнанні з папярэднім «здзейснена на 35% менш злачынстваў экстрэмісцкага характару» і папярэдзіў, што «экстрэмістаў» будуць караць па законе.

Каментары2

  • Мх
    26.11.2024
    "Літаральна два тыдні таму ў Беларусі па ўсіх рэгіёнах была выкрытая сетка падобных чатаў, якія спрабавалі аб'яднацца ў арганізацыю. Гэтая спроба не мела поспеху. Людзі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці" Дык дваравыя чаты і ствараюцца з мэтай аб'яднання жыхароў дома з мэтай вырашэння агульных праблем (звычайна, камунальнага характара).
  • Дзед
    26.11.2024
    Мх, им все равно, какие проблемы люди там могут обсуждать. Главное, что бы не объединились. Это самый большой страх этой поскудной хунты. Одно дело гонять по одному два протестанта, другое совсем дело, если на улицу выйдет десятки тысяч,Эта паранойя не даёт им спокойно спать, потому что они все прекрасно знают и видят как эта власть сегодня удерживается-исключительно на силе, страхе и поддержке рашистов....

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць7

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі9

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

Бяляцкі: На чарговым сходзе «Вясны» складу з сябе паўнамоцтвы3

Вызваленне Курскай вобласці каштавала расіянам 20 тысяч жыццяў. І гэта без уліку паўночнакарэйцаў

У Варшаве ў кватэру беларускі ўварваўся ўкраінец, паваліў на падлогу і забраў дарагую сумачку9

Намеснік кіраўніка Пентагона раскрытыкаваў удары Украіны па Расіі і датэрмінова пакінуў «Рамштайн»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць7

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць