Ва Украіне затрымалі мужчыну, які перапраўляў ваеннаабавязаных у Беларусь
Ва Украіне затрымалі жыхара горада Славуціча Кіеўскай вобласці, які дапамагаў ваеннаабавязаным украінцам пакідаць краіну праз мяжу з Беларуссю, паведамляе Нацыянальная паліцыя Украіны.
![](http://nashaniva.com/img/w840d4webp1/photos/z_2024_11/zaderzhanie_politsia_ukrainy-kjpg9.jpg.webp)
Паводле даных следства, 37-гадовы мужчына спрыяў ухіленню ад мабілізацыі, размяшчаючы ў інтэрнэце аб'явы аб аказанні адпаведных паслуг. Адзначаецца, што за грашовую ўзнагароду ён «распрацоўваў план перасячэння мяжы і маршрут руху ў абыход блокпастоў».
Згодна з гэтым планам, як заяўляецца, людзі, якія хацелі пазбегнуць вайсковай службы, павінны былі пераплываць Дняпро, каб «апынуцца па той бок мяжы». Акрамя таго, затрыманы прадаваў інфармацыю пра гэтыя маршруты праз тэлеграм-каналы, гаворыцца ў паведамленні.
Супраць мужчыны завялі крымінальную справу, яму пагражае да дзевяці гадоў пазбаўлення волі.
Каментары