Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад. Горад з усіх бакоў акружаны пратэстоўцамі
Горад, у які прыляцеў Лукашэнка з трохдзённым візітам, цяпер знаходзіцца ў асадным стане пад аховай дзясяткаў тысяч сілавікоў і вайскоўцаў. Да сталіцы Пакістана з усіх куткоў краіны падышлі велізарныя калоны пратэстоўцаў, якія патрабуюць вызвалення іх лідара і адстаўкі ўрада. Апазіцыя рыхтуецца ўвайсці ў сталіцу.
![](http://nashaniva.com/img/w840d4webp1/photos/z_2024_11/ap24330525504000-2-rw9ff.jpg.webp)
Сталіца Пакістана Ісламабад, куды сёння прыляцеў Лукашэнка (а разам з ім і вялікая дэлегацыя беларускіх міністраў, чыноўнікаў і прамыслоўцаў — агулам 80 чалавек), цяпер нагадвае ізаляваную крэпасць — горад закрыты на заезд і выезд, перакрытыя ўсе галоўныя аўтамагістралі, а таксама дарогі да міжнароднага аэрапорта Ісламабада.
@nashaniva Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад, дзе пачаліся беспарадкі і страляніна #лукашенко #политика #новости #выборы #протесты #2020 #пакистан #визит #правительство #чиновник #депутат #беларусь #минск ♬ Epic News - DM Production
Для аховы горада мабілізаваныя 34 тысячы сілавікоў і вайскоўцаў, а грамадскі транспарт і школы не працуюць, інтэрнэт часткова заблакаваны, паведамляюць выданне Pakistan Today і іншыя мясцовыя і сусветныя медыя, многія з якіх цяпер вядуць жывыя трансляцыі з месцаў падзеі.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2024_11/ap24330525504000-ihgc6.jpg.webp)
Па апошняй інфармацыі, велізарныя аўтакалоны і маршы пратэстоўцаў ужо знаходзяцца на галоўных заездах у горад. Іх агульная колькасць вар'іруецца ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў тысяч чалавек (у той жа час пакістанскія ўлады сцвярджаюць, што пратэстоўцаў усяго крыху больш за 10 тысяч).
Перамовы паміж урадам і апазіцыяй пакуль не даюць вынікаў. Лідары пратэсту адмаўляюцца спыняцца, а кіраўнік МУС Пакістана Махсін Накві пагражае ўсім ім арыштам і пачаткам страляніны, адзначае адно з найбуйнейшых англамоўных выданняў Пакістана The News International (паводле медыя, падчас пратэстаў быў застрэлены афіцэр паліцыі, яшчэ некалькі параненыя).
Ацаніць маштабы цяперашніх пратэстаў можна ўнізе.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2024_11/gdpx6x3xcaaoobl-vo3pc.jpeg.webp)
کپتان کی فائنل کال، عوام پاکستان کا سونامی اسلام آباد سے ٹکرانے کے لئے منزل کی طرف رواں دواں! #HistoryInTheMaking pic.twitter.com/BbrUrXcVWG
عوام کا سمندراسلام آباد 26نمبر pic.twitter.com/JMrpTkRAQ7
Just IN:— Thousands of supporters of former Pakistan PM Imran Khan march towards Islamabad, as govt lockdowns the capital.pic.twitter.com/90xgbOsUVO
Нагадаем, што сотні тысяч прыхільнікаў былога прэм'ер-міністра Пакістана Імрана Хана, які цяпер знаходзіцца ў турме, па ягоным закліку распачалі днём у нядзелю агульнанацыянальны марш апазіцыі на пакістанскую сталіцу Ісламабад з усіх куткоў краіны, патрабуючы вызвалення іх лідара і адстаўкі ўрада.
Апазіцыйнае шэсце сустрэла жорсткую рэакцыю з боку пакістанскіх уладаў, якія мабілізавалі паліцэйскіх і вайскоўцаў, адключылі мабільны інтэрнэт у зонах шэсця пратэстоўцаў, а таксама заблакавалі сталіцу з усіх бакоў, перакрыўшы ключавыя дарогі на ўездзе ў горад транспартнымі кантэйнерамі.
Па звестках індыйскага тэлеканала News18, улады Пакістана правялі маштабныя арышты сярод членаў і актывістаў буйной апазіцыйнай Партыі справядлівасці (PTI), якой кіруе Імран Хан. На гэты момант вядома пра затрыманне як мінімум 4 тысяч пратэстоўцаў па ўсёй краіне (сярод арыштаваных ёсць і парламентарыі). Аднак да маршу працягваюць далучацца людзі з рэгіёнаў, і ён працягвае ісці на сталіцу.
Партыя справядлівасці (PTI) па выніках парламенцкіх выбараў у лютым 2024 года набрала найбольшую колькасць месцаў (92) у Нацыянальнай асамблеі Пакістана (ніжняя палата парламента) праз падтрымку незалежных кандыдатаў, бо самой партыі быў забаронены ўдзел у выбарах уладамі Пакістана. Паводле апошніх сацыялагічных апытанняў, PTI падтрымліваюць 35% насельніцтва (каля 85 мільёнаў чалавек), а сама партыя мае адносна сяброўскія зносіны з краінамі Захаду.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2024_11/mycollages-53-di5kn.jpg.webp)
Каментары