Свята адбудзецца ў Лідзе 7 верасня 2025 года.
Урад Беларусі вызначыў, што чарговы Дзень беларускага пісьменства мае прайсці ў Лідзе. Мерапрыемства запланавана на 7 верасня 2025 года.
У адсутнасць агульнарэспубліканскіх «Дажынак» Дзень пісьменства стаў найбуйнейшым святам, да якога наводзіцца парадак у тым ці іншым горадзе Беларусі.
У Полацку мерапрыемства адбывалася ўжо тройчы, але ўвогуле ўлады імкнуцца чаргаваць гарады.
Каментары