Грамадства

Касцёл у Беларусі асудзіў публікацыю ў газеце «Мінская праўда» і расцэньвае яе як распальванне варожасці

Па даручэнні старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча пазіцыю беларускага каталіцкага епіскапату адносна публікацыі ў газеце «Мінская праўда» (№ 68 ад 7 верасня 2021 года) выказвае старшыня Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

«У сённяшнім нумары газеты «Мінская праўда» (№ 68 ад 7 верасня 2021 года), заснавальнікам якой з’яўляецца Мінскі абласны выканаўчы камітэт, на першай старонцы апублікавана карыкатура Антона Астроўскага. На малюнку — выява каталіцкіх святароў у характэрным адзенні, свастыкі, бел-чырвона-белага сцяга, дапоўненая словамі беларускага хрысціянскага гімна «Магутны Божа» на фоне скажонай рэплікі абраза Росіцкіх мучанікаў — святароў, якія падчас Другой сусветнай вайны разам са сваімі вернікамі мужна прынялі смерць ад рук нацысцкіх карнікаў. Малюнак падпісаны на рускай мове: «Мутация веры. Кресты бывают разные…»

Рыма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі адназначна асуджае згаданую публікацыю ў газеце «Мінская праўда» і расцэньвае яе як распальванне варожасці ў беларускім грамадстве да Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, асабліва да яго іерархаў і прэзбітэраў. Дадзеная публікацыя наносіць вялікую абразу рэлігійным пачуццям вернікаў Каталіцкага Касцёла. Карыкатура, на якой крыж ператвараецца ў свастыку, а таксама свастыка, змешчаная замест крыжа, абражае не толькі святароў, але ў першую чаргу зневажае Крыж Хрыста Збаўцы, які на ім аддаў жыццё за збаўленне людзей. На думку каталіцкіх біскупаў Беларусі, гэтая публікацыя нясе маральную шкоду ўсім хрысціянам розных канфесій. Публікацыя таксама ўскосна абвінавачвае ўсё каталіцкае духавенства ў меркаванай прыхільнасці да фашызму і нацызму, што з’яўляецца свядомым і зламысным скажэннем праўды, паклёпам і абразай.

Біскупы Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі спадзяюцца, што адпаведныя органы дзяржаўнай улады дадуць належную прававую ацэнку дадзенай карыкатуры і публікацыі ў газеце «Мінская праўда», змешчанай у № 68 ад 7 верасня 2021 года, незадоўга да святкавання Дня народнага адзінства», — гаворыцца ў звароце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай1

Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай

Усе навіны →
Усе навіны

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам6

Пасля Мінска плануюць перавесці на артэзіянскую ваду і іншыя гарады2

На адну з найстарэйшых цэркваў Капыльскага раёна паставілі залатую цыбуліну і рускія какошнікі12

Зяленскі хоча, каб раздзяляльная лінія ў Еўропе прайшла па ўсходняй мяжы Украіны і Беларусі18

Зяленскі: Пуцін разглядае Беларусь як рэгіён Расіі5

Мора за 200 метраў, крэветкі па курсе чорнага рынку. Беларус пажыў у Егіпце, а потым пераехаў у Польшчу1

Амаль палова заказніка «Простыр» на беларуска-ўкраінскай мяжы згарэла за тры дні

Расійскія спецслужбы стварылі новае падраздзяленне для барацьбы з Захадам6

46-гадовую настаўніцу мінскай гімназіі судзяць за гвалтоўны сэкс з падлеткам. Ёй пагражае да 10 гадоў калоніі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай1

Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць