Усяго патроху33

Нью-Ёркскі заапарк прадае з аўкцыёну карціны, намаляваныя жывёламі

Заапарк у Нью-Ёрку прадставіў папярэдні агляд некаторых твораў мастацтва, якія будуць даступныя на запланаваным неўзабаве гала-аўкцыёне: карціны, створаныя жывёламі, уключаючы пінгвінаў, жырафаў, ляніўцаў, капібар і іншых, піша выданне Upi.

Парк прыгод з жывёламі і запаведнік (Animal Adventure Park and Preserve) у Харпурсвіле абвясціў, што мерапрыемства «Вялікія мары: вечар у горадзе» (Dream Big Gala: Night Out on the Town), запланаванае на 15 сакавіка, будзе ўключаць у сябе аўкцыён твораў мастацтва, створаных некалькімі відамі жывёл, якія жывуць у заапарку.

Даглядчыкі запарка выкарыстоўваюць розныя метады, каб заахвочваць жывёл да малявання як займальнага занятку.

«З нашымі пінгвінамі самы просты спосаб прымусіць іх маляваць — гэта ежа», — расказала WBNG-TV даглядчыца Мікайла Кануэй.

«Яны вельмі матываваныя ежай, але калі ў нейкі дзень ім не хочацца рэагаваць на ежу, то тады ганяюцца за лазернай указкай».

Зоопарк апублікаваў у сацыяльных сетках некалькі папярэдніх фота, на якіх пінгвіны, капібары, ляніўцы і жырафы малююць.

«Нашыя мастакі старанна працуюць, дадаючы апошнія штрыхі да сваіх шэдэўраў для аўкцыёну Animal Art Auction», — гаворыцца ў паведамленні.

Тыя, хто не зможа прысутнічаць на мерапрыемстве, змогуць рабіць стаўкі ў анлайн-фармаце, паведаміў заапарк.

Каментары3

  • Жвір
    15.02.2025
    Ха! А ў мяне вісіць сапраўдная карціна намаляваная сапраўдным дэльфінам! Пікаса пазайздросціў бы... Не прасіце, не прадам !
  • хе
    16.02.2025
    маю "твор мастацтва", намаляваны (а насамрэч на***чаны фламайстарамі кітайскімі) пляменніцай хроснай выпадковай (кулуевай-лагун)
  • Жвір
    16.02.2025
    А дэльфіны малююць акварэляй... Акварэль !

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць