Затрыманая доктарка Магілёўскай абласной бальніцы. Яна мела дачыненне да тэлеграм-канала «Медики с Народом Могилёв»
Доктарка Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Марыя Ляпёшкіна была затрыманая 13 верасня, на волю яна не выйшла. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал медыцынскай тэматыкі.
Прычыны затрымання дакладна невядомыя. Аднак у праўладным канале з’явілася паведамленне пра захоп ГУБАЗіКам чата «Медики с Народом Могилёв».
Першапачаткова ў апісанні чата было сярод іншага напісана: «Нашы патрабаванні: спыніць катаванні, збіццё і забойствы мірных грамадзян», а таксама «Ніякай палітыкі». Пасля захопу чата сілавікі пакінулі паведамленне «Да хуткай сустрэчы з кожным».
Чат «Медики с Народом Могилёв» не знаходзіцца ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў міністэрства інфармацыі.
Марыя Ляпёшкіна — оталарынголаг, у гэтым лютым яна прамільгнула ў сюжэце ОНТ пра тое, што магілёўская бальніца атрымала новае абсталяванне, а лекары асвойваюць новыя методыкі.
Абноўлена. Суд Магілёўскага раёну асудзіў Марыю на 30 базавых велічынь штрафу (870 рублёў) за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамляюць праваабаронцы.
Каментары