Грамадства

Роўна год таму адбылася «тайная» інаўгурацыя Лукашэнкі. Як гэта было

23 верасня 2020 года прайшла інаўгурацыя Лукашэнкі. Першы раз у гісторыі яна не анансавалася і, насуперак заканадаўству, не мела відэатрансляцыі. З моманту выбараў прайшло паўтара месяца.

Яшчэ з раніцы пра інаўгурацыю толкам нічога не было вядома. Чуткі з'явіліся напярэдадні, але афіцыйнага пацверджання не было. Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант нават у той дзень не стала называць дату інаўгурацыі журналістам, сказала, што зрабіць гэта «бліжэй да часу» цырымоніі.

Фактычна пра інаўгурацыю стала вядома з яе пачаткам. Запрошаныя на мерапрыемства сёстры Груздзевы расказвалі, што таксама нічога напярэдадні не ведалі.

 «Напярэдадні інаўгурацыі позна ўвечары нам патэлефанавалі і паведамілі, што 23 верасня мы павінны прыехаць у Музей Вялікай Айчыннай вайны на нейкае пратакольнае мерапрыемства. Папярэдзілі, што форма адзення — парадная, параілі зрабіць прычоску, нафарбавацца, таму што плануецца пратакольная здымка. Сказалі, што трэба абмеркаваць сітуацыю ў краіне, можа, нават партыю якую створым», — казалі яны.

Паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка прамовіў прысягу на беларускай мове. Затым ён падпісаў акт аб прынясенні прысягі. Лідзія Ярмошына ўручыла Лукашэнку пасведчанне прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Гэтая таямнічасць і сам факт інаўгурацыі выклікалі пратэсты. На вуліцы Мінска выйшлі людзі. Ва Уруччы, каля Мінск-Арэны, каля «Каскаду». Дарэчы, год таму, было вельмі цёпла.

Пратэсты працягнуліся вечарам. Жыхары Мінска і іншых гарадоў краіны пачалі выходзіць на акцыі. Людзі блакавалі некаторыя вуліцы. Сілавікі ўжывалі вадамёты, газ, стралялі ў паветра.

Беларусь нібы вярнулася ў 10-11 жніўня: тысячы сілавікоў былі кінутыя на разгон мірных дэманстрантаў. Людзей затрымлівалі на праспекце Пераможцаў, на Нямізе, ва Уруччы, на Спартыўнай, у Серабранцы. Толькі ноччу ўсё суцішылася.

Праваабаронцы ў той дзень налічылі больш за 300 затрыманых.

Вынікі выбараў і Лукашэнку ў якасці легітымнага кіраўніка ніхто з заходніх краінаў не прызнаў.

Чытайце таксама: Віктар Марціновіч: Такой «інаўгурацыі» не ведае гісторыя, такога не адбывалася проста нідзе дагэтуль

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім24

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ1

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

Трампа спыталі, ці ён усё яшчэ лічыць НАТА састарэлай арганізацыяй

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць34

«Напрамак сусветнага ўзроўню». Курорт у Паўночнай Карэі будавалі, каб адкрыць КНДР свету, але пакуль і расіяне не хочуць ехаць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім24

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць