Грамадства33

У Магілёве ўраган знёс з балкона норкавае футра, якое знайшлося за тры кіламетры ад дома

Нядаўняя бура нарабіла ў Магілёве шмат бяды, але не абышлося і без даволі кур’ёзных выпадкаў, піша «Звязда».

Фота ілюстрацыйнае

Напярэдадні адна жыхарка Магілёва вывесіла на балкон норкавае футра, каб абараніць дарагую рэч ад молі, і пакінула яго там да наступнага дня.

Ноччу ж здарылася стыхія. Неўтаймоўная віхура, зламаўшы фрамугу, прыхапіла футра з сабой.

Рэч знікла бясследна. Колькі ні шукала гаспадыня футра ў сябе пад вокнамі і нават у найбліжэйшых ваколіцах — усё безвынікова. На аб’явы, якія яна развесіла па мікрараёне, ніхто не адгукаўся.

Ад адчаю жанчына напісала яшчэ адну аб'яву з абяцаннем ўзнагароджання за вернутае футра ў памеры 200 даляраў. У параўнанні з рэальнай цаной страты — 1500 даляраў — даволі сціплая сума. На ўдачу яна не моцна спадзявалася, але ж дзесьці ў глыбіні душы надзея тлела. І нездарма.

Амаль праз тыдзень футра знайшлося. Патэлефанаваў мужчына, які паведаміў, што ўбачыў яе аб’яву і гатовы вярнуць страчаную рэч.

Калі футра апынулася ў яе руках, жанчына была на сёмым небе ад шчасця. Яна агледзела яго і пераканалася, што рэч тая самая, бо сама загадзя прадбачліва зрабіла на адзенні апазнавальныя меткі.

Як высветлілася, футра пераадолела адлегласць прыкладна ў тры кіламетры. Вецер пакінуў яго на дрэве перад адным з прыватных катэджаў. А калі раніцай ягоная гаспадыня адчыніла дзверы, то не паверыла вачам: быццам нейкі шчодры паклоннік зрабіў ёй царскі падарунак.

Жанчына, усё яшчэ не верачы свайму шчасцю, хуценька зняла нечаканую прыгажосць з дрэва і пабегла мераць. Але, да яе расчаравання, прэзентабельная рэч новай патэнцыйнай уладальніцы не падышла. А хутка на вочы трапіла аб’ява.

Каментары3

  • Барадзед
    15.07.2025
    Удивительно.
  • Вася
    15.07.2025
    100% шубу моль унесла. Чтобы поесть в тишине и одиночестве.
  • Ганка
    15.07.2025
    Ёсьць цудоўнае беларускае слова навальніца. Прыедзьце ў вёску і запытайцеся ў людзей, што такое ўраган - ніхто такога слова ня знае.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў12

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

У БДМУ прагназуюць конкурс сярод тых, хто паступае на мэтавыя месцы

ЗША зноў нанеслі маштабныя ўдары па Іране. Цэны на нафту тут жа падскочылі3

Вы мыеце гэтыя хатнія рэчы занадта рэдка3

Вынік апошняга матча за выхад у чвэрцьфінал мундыялю вырашыла серыя пенальці6

У Варшаве ўладальніца крамы паказала дызлайкі ўдзельнікам антыўкраінскага мітынгу. Пасля таго яе краму разграмілі33

П'яны кіроўца арандаванага аўто зладзіў гонкі па мінскіх вуліцах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў12

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць