Грамадства

Былога галоўнага інжынера холдынга «Бабушкіна крынка», яго жонку і сябра судзяць за махінацыі

У Магілёве 27 верасня абвясцілі прысуд былому галоўнаму інжынеру ААТ «Бабушкіна крынка» Дзмітрыю Фірсаву, яго жонцы Таццяне і іх знаёмаму Леаніду Маслюкову.

Дзмітрый Фірсаў на пасадзе галоўнага інжынера ААТ «Бабушкіна крынка» працаваў з кастрычніка 2013 года. Ён жа ўзначальваў на прадпрыемстве конкурсную камісію па закупках. Па версіі абвінавачвання, Дзмітрый Фірсаў ад імя «Бабушкінай крынкі» купляў у фірмаў, падкантрольных яго жонцы і сябру, тавары па неабгрунтавана завышаных цэнах, пішуць naviny.online.

Першы раз групу судзілі яшчэ ў ліпені 2019. Тады ім прызначылі вялікія тэрміны па абвінавачванні ў завалоданні маёмасцю малочнага прадпрыемства на суму 417 тысяч рублёў.

Цяпер іх судзілі за замах на завалоданне маёмасцю прадпрыемства на суму 292 тысячы рублёў, учынены службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры. Злачынства яны не змаглі давесці да канца, бо аператыўнікі раскрылі схему.

Усіх траіх зноў прызналі вінаватымі. Дзмітрыя Фірсава асудзілі яшчэ і за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. З улікам мінулага пакарання яго канчаткова прысудзілі да 11 гадоў і 6 месяцаў узмоцненага рэжыму. Таццяна Фірсава атрымала сем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Леаніду Маслюкову прызначылі восем гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Акрамя таго абвінавачаных абавязалі пакрыць ААТ «Бабушкіна крынка» 292 тысячы рублёў нанесенай шкоды і на пяць гадоў забаранілі займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых, адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў і юрыдычна значных дзеянняў. З Дзмітрыя Фірсава дадаткова спагналі яшчэ 17,9 тысячы рублёў у карысць былога працадаўцы.

Чытайце таксама: Крыніцы: затрыманы вядомы бізнэсмен, уласнік «Тытана», «Цівалі» і «Трума», ён сам напісаў на сябе заяву

Каментары

Дарадца Трампа расказаў, што было ўчора пасля таго, як з Белага дома перасталі весці трансляцыю28

Дарадца Трампа расказаў, што было ўчора пасля таго, як з Белага дома перасталі весці трансляцыю

Усе навіны →
Усе навіны

«Сочаць, каб замежнік атрымліваў не менш за мясцовых». Айцішнік здзейсніў мару і пераехаў у Швейцарыю3

У Ілана Маска нарадзілася 14-е дзіця5

«Мне здаецца, Пуцін нас уцягне ў вайну». Алексіевіч выступіла ў Вільні — не абышлося без моўнай сваркі21

Сталічную настаўніцу фізкультуры судзяць за ўдзел у пратэстах2

У Варшаве памёр гродзенскі гоншчык Аляксей Асмалоўскі1

Смак гэтага дэсерту чароўны: дубайскае тырамісу 2

Да чаго прыводзіць шлюб паміж стрыечнымі братамі і сёстрамі: новыя даныя3

Падчас палёту ў самалёце памерла жанчына, экіпаж не змог яе перанесці з салона і таму пасадзіў у пасажырскае крэсла1

Трамп: Зяленскі вельмі моцна пераацаніў свае магчымасці18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дарадца Трампа расказаў, што было ўчора пасля таго, як з Белага дома перасталі весці трансляцыю28

Дарадца Трампа расказаў, што было ўчора пасля таго, як з Белага дома перасталі весці трансляцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць