Культура88

Новы прадукт ад стваральнікаў «Літары»

З’явіўся электронны слоўнік «Парадыгма», які спросціць працу з тэкстамі па-беларуску.

Першы электронны граматыка-парадыгматычны слоўнік беларускай мовы «Парадыгма» ад 14 ліпеня адкрыты ў свабодным доступе на сайце. Слоўнік распрацавала творчая група пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі Фёдара Піскунова.

Слоўнік утварае адзіны праграмны комплекс з праграмай праверкі арфаграфіі «Літара». Гэты праграмны комплекс забяспечвае зручную працу з беларускамоўнымі тэкстамі, як у працэсе іх стварэння, так і падчас апрацоўкі (чытання, праверкі, рэдагавання). Лексічны склад слоўніка — больш за 134 тыс. Адзінак.

— Праграма праверкі арфаграфіі, гэта толькі арыенцір для карыстальніка, які прымушае яго засумнявацца, палезці ў слоўнік, адпаведную даведку для сябе зрабіць, — кажа Фёдар Піскуноў. — Таму з’явілася ідэя, каб праверка арфаграфіі і слоўнік з даведкамі былі ў комплексе — гэта ж натуральна.

«НН»: На якія аналагі вы арыентаваліся, ствараючы слоўнік?

ФП: Якраз у той час ішла праца з электронным слоўнікам Украіны. Там гэта ішло з вялікім размахам, быў прыняты указ прэзідэнта Кучмы, вялікая рэкламная кампанія. «Парадыгма» зробленая па ўкраінскім узоры, але удасканаленая.

Электронны слоўнік Украіны, гэта фактычна вялікая табліца. Але, калі ў тэксце сустракаецца слова не «пісаць», а «пішу» — праграма ў ступары. А «Парадыгма» адразу планавалася, як дапаможны сродак для атрымання граматычных даведак. Карыстальнік атрымлівае пералік усіх формаў. Напрыклад, націсне ён на слова «душу», атрымае душа, душ, душыць і г. д. Акрамя таго, атрымае ўказанне, дзе ставіць націск, і пабачыць усе формы гэтага слова.

У «Парадыгме» прадугледжаны яшчэ і рэдкія формы словаў.
Напрыклад, да слова»есці», ні ў водным слоўніку мы зараз не знойдзем такіх формаў, як «ямо», «ясцё». Я лічу, гэта незаслужана забытыя формы, якія вымываліся з ужытку. Што фактычна пазбавіла нашу мову адметнасці.

«НН»: Ці працуе «Парадыгма» у розных варыянтах правапісу?

ФП: Сама «Парадыгма» цяпер толькі афіцыйным правапісам. Гэта звязана з рухамі, якія адбыліся на прававым полі. Але я не буду супраць, калі хтосьці зробіць варыянт тарашкевіцай.

«НН»: «Парадыгма» улічвае новыя правілы афіцыйнага правапісу?

ФП: Пакуль у інтэрнэце змешчаны варыянт па дзейных правілах мовы. Вось як уступяць новыя правілы ў сілу, «Парадыгма» будзе мяняцца. Гэта пытанне некалькіх дзён, каб унесці тыя змены.

«НН»: Мова развіваецца, з’яўляюцца новыя словы. Ці ёсць у слоўніку новатворы ці кампутарныя тэрміны, напрыклад?

ФП: Я, як кажуць у шахматах, зраблю ход канём і спашлюся на вашае выданне, якое ў гэтым плане мабільнае і рухомае. У аснову слоўніка былі пакладзеныя не толькі слоўнік Бірылы, але і корпусы тэкстаў газеты «Звязда» і «Нашай Нівы». Думаю, шмат слоў, якія адлюстроўваюць новыя рэаліі, увайшло ў слоўнік.

«НН»: Раскажыце пра тэхнічныя магчымасці «Парадыгмы». З якімі праграмамі і аперацыйнымі сістэмамі яна стасуецца?

ФП: Пакуль я магу выказацца упэўнена толькі наконт сістэмы ХP і Microsoft Word 2000—2003. Думаю, што хутка хтосьці абавязкова паспрабуе прыстасаваць «Парадыгму» да Microsoft Office-2007.

Што тычыцца праграмы праверкі арфаграфіі «Літара», то яна дакладна не працуе ў Microsoft Office-2007. Гэта звязана з тым, што «Майкрасофт» памяняў сваю тэхнічную палітыку і абсек магчымасці самастойным праграмістам апераваць з іх прадуктамі. Таму,

каб пад Microsoft Office-2007 зрабіць «Літару», трэба афіцыйна атрымаць ад кампаніі дазвол. Але я не губляю надзеі, што хто-небудзь возмецца за гэтую справу
і «Літара» з «Парадыгмай» у комплексе будуць працаваць на любым кампутары з рознымі сістэмнымі патрабаваннямі.

«НН»: Якую праграму можна чакаць ад Вас наступнай?

ФП: Буду займацца ўдасканаленнем. Думаю, як дадаць тлумачальную частку. То бок не толькі даваць парадыгму слова, як яно скланяецца і гэтак далей, а і ў нейкім адмысловым вакенцы падаваць значэнне. Думаю гэта будзе карысна для больш зручнай працы з беларускамоўнымі тэкстамі.

Я спадзяюся, што мае будучыя распрацоўкі будуць такімі ж папулярнымі як і мінулыя. Праграма можа жыць толькі, калі будуць у яе карыстальнікі і калі будзе зваротная сувязь. Калі няма зваротнай сувязі, то і імпэт будзе слабець у распрацоўшчыкаў.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Усе навіны →
Усе навіны

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць24

Украіна абвінаваціла Signal у садзейнічанні Расіі8

У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа

«Нафіг я сюды прыйшоў?» Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ВІДЭА10

Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ20

Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?1

Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалія». Частку з іх паспелі прадаць5

Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое16

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць