Свет

«Шал кет!» У Казахстане хаатычныя пратэсты распаўсюдзіліся на ўсю краіну

На 15-градусным марозе тысячы людзей патрабуюць зніжэння цэн і права голасу. Такога маштабу выступы здарыліся ўпершыню ў гісторыі краіны.

Фота са старонкі Сяргея Алексяёнка ў Фэйсбуку.

У Казахстане няма арганізаванай палітычнай апазіцыі, а грамадзянская супольнасць практычна не існуе. Людзі масава выйшлі на вуліцы без лідараў.

Чатыры словы па-казахску, два лозунгі казахскага пратэсту: «Алга, Казахстан» — «Наперад, Казахстан!», аналаг беларускага «Жыве Беларусь!», і «Шал кет!», што азначае «Сыходзь, стары!». Апошняе — на адрас Нурсултана Назарбаева.

Народных выступаў такога маштабу і геаграфіі ў Казахстане раней не было ніколі. 

Учора і пазаўчора на вуліцах казахскіх абласных гарадоў пратэставалі сотні. Сёння тысячы людзей выйшлі на вуліцы Алматы, Актабе, Тараза, Кызыл-Арды, Актау, Атырау, Какшэтау, Жанаазена, Шымкента, сотні — у Астане, Карагандзе, Экібастузе, Жэтысау, Сарыагашы, мяркуючы па паведамленнях тэлеграм-канала @orda_kz.

Людзі не толькі пратэстуюць супраць росту цэн і штрафаў, але і патрабуюць адхілення ад улады Нурсултана Назарбаева і яго спадкаемцаў.

Глядзіце, што сёння рабілася ў сэрцы Азіі.

У Алматы, самым вялікім горадзе Казахстана і яго былой сталіцы, пратэсты перараслі ў сутычкі са спецназам.

У цэнтры Алматы доўга гучалі выбухі, цэнтральная плошча Рэспублікі была зацягнутая дымам.

Як перадае казахскае выданне @orda_kz, групы людзей адказалі на разгон падпалам машын паліцыі, біццём вітрын.

У вялікіх гарадах краіны адключылі інтэрнэт, заблакавалі Тэлеграм і Вотсап, прэвентыўна затрымлівалі патэнцыйных дэманстрантаў.

Развітых незалежных СМІ ў Казахстане няма, калі не лічыць казахскую службу «Радыё Свабода». Большасць відэа з Казахстана знятыя простымі людзьмі.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў звярнуўся да народа з тэлезваротам. У Казахстане, у адрозненне ад Беларусі, прэзідэнт заўсёды выступае на дзвюх мовах, і на нацыянальнай, і на рускай.

Вось рускамоўная версія выступу.

Такаеў паабяцаў улічыць «усе законныя просьбы і патрабаванні» пратэстоўцаў і заклікаў «не паддавацца на правакацыі». «Улада не падзе», — заявіў прэзідэнт Казахстана.

Варта адзначыць, што назіральнікі разыходзяцца ў меркаваннях ці мае Такаеў рэальную ўладу, ці яе ўсё дагэтуль кантрале Нурсултан Назарбаеў і набліжаныя да яго сілавікі. Назарбаеў кіраваў Казахстанам з 1990 года і стварыў культ сваёй асобы. Нават сталіца краіны перайменаваная ў Нурсултан, а сам ён носіць тытул «Елбасы» — «Бацька нацыі».

Казахстан быў узорнай, рэспектабельнай аўтакратыяй. Назарбаеў балансаваў між Масквой, Пекінам, Анкарой і Захадам. Пры ім доля казахаў у насельніцтве краіны вырасла з 48 да 70%.

Выбух народнага незадавальнення ў Казахстане паказаў, што жаданне змены рэжыму пранікла нават у самае сэрца Еўразіі. 

«Нас натхнілі беларусы», — кажуць некаторыя з дэманстрантаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сілавікам рэспект. Сялусе ганьба». Бондарава прыдумала мянушку для нявесткі Лукашэнкі8

«Сілавікам рэспект. Сялусе ганьба». Бондарава прыдумала мянушку для нявесткі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом апублікаваў заяву па выніках прэс-канферэнцыі Трампа і Зяленскага17

Павел Латушка выступіў у падтрымку Уладзіміра Зяленскага8

Зяленскі падзякаваў Амерыцы за падтрымку і свой візіт8

Еўрапейскія лідары выказваюць Зяленскаму падтрымку ў ягонай спрэчцы з Трампам15

«Здзекаваліся з майго дзіцяці». Бацька школьніцы расказаў, як яе прымусілі прасіць прабачэння на каленях і пагражалі, што згвалцяць5

Трамп: Зяленскі можа вярнуцца, калі будзе гатовы да міру29

Трамп і Зяленскі пасварыліся ў жывым эфіры43

Былы палітвязень Ігар Банцар знаходзіцца ў варшаўскім СІЗА8

Трамп Зяленскаму: вы не паважаеце ЗША, вы павінны быць удзячныя18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сілавікам рэспект. Сялусе ганьба». Бондарава прыдумала мянушку для нявесткі Лукашэнкі8

«Сілавікам рэспект. Сялусе ганьба». Бондарава прыдумала мянушку для нявесткі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць