Свет

А кароль-та полы. Казахстан: За адзін дзень рэжым апынуўся на мяжы падзення

Такаеў зняў Назарбаева. Захоплены, але потым адбіты аэрапорт Алматы. Ва ўсёй краіне ўвялі рэжым НС, Токаеў дапусціў запрашэнне сіл АДКБ. У Казахстане працягваюцца хваляванні, расказваем, што вядома на дадзены момант.

Па даных на 21:00. Па ўсёй краіне ўведзена надзвычайнае становішча з шэрагам абмежаванняў. 

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што «тэрарыстычныя банды» бяруць пад кантроль буйныя аб'екты інфраструктуры ў краіне.

Ён заявіў, што пратэстоўцы захапілі аэрапорт ў Алматы, а таксама 5 самалётаў, у тым ліку і замежных. Пазней віцэ-мэр Алматы заявіў, што аэрапорт вернуты пад кантроль урадавых сілаў.

Такаеў назваў падзеі ў Казахстане «знешняй агрэсіяй».

Вядома, што паўстанцы ў Алматы захапілі сядзібу Камітэта нацыянальнай бяспекі.

Прэзідэнт Казахстана Такаеў папрасіў дапамогі ў АДКБ. Пра гэта паведамляе РІА Новості.

Сітуацыя на 18:00. Пратэсты працягваюцца, Такаеў прыбраў Назарбаева з пасады кіраўніка Рады Бяспекі. 

Таксама Такаеў выступіў са зваротам, у якім паведаміў, што сам заступае на пасаду кіраўніка Рады Бяспекі і што з сённяшняга дня будзе дзейнічаць максімальна жорстка. Ён абверг чуткі, што ўцёк з краіны і заявіў аб ахвярах з боку сілавікоў.

Прэзідэнт Казахстана Такаеў прыбраў з пасады кіраўніка Рады бяспекі Назарбаева

Тым часам у горадзе Талдыкорган знеслі помнік Назарбаеву. 

У Балхашы металургі мясцовага завода спынілі працу і далучыліся да пратэстаў.

Аэрапорт у Алматы захоплены пратэстоўцамі.

«Белавія» спачатку адкрыла рэгістрацыю на рэйс у Алматы, але пасля вылет усё ж адмянілі.

Што адбывалася днём?

Цэнтрам пратэстаў стаў самы вялікі горад краіны — Алматы.

Зранку некалькі тысяч дэманстрантаў сабраліся на цэнтральнай плошчыі, па дарозе захопліваючы тэхніку сілавікоў і аўтаматы.

Яны штурмавалі будынак акімата — абласной адміністрацыі. У ім узнік пажар. Пасля жорсткіх сутычак і перастрэлак сілавік пакінулі акімат і плошчу перад ім.

Удзень пратэстоўцы здолелі захапіць алмацінскую рэзідэнцыю прэзідэнта Казахстана. Паступаюць паведамленні, што рэзідэнцыя гарыць. Таксама ў Алматы падпалілі офіс кіруючай партыі «Нур Атан».

Паліцыя Алма-Аты адчыталася аб беспарадках. Кароткія вынікі прыводзіць тэлеграм-канал «База»:

  • спалена 120 машын (у тым ліку 33 паліцэйскіх);
  • у горадзе падпалілі будынак акімата і паліцыі;
  • разбіта 120 крам і аб'ектаў гандлю, 180 прадпрыемстваў грамадскага харчавання і каля 100 офісаў;
  • пацярпелі больш за 500 чалавек.

Штурм акімата адбыўся і ў 4-м па памеры горадзе краіны — Актабе.

А ў Жанаазене, калысцы гэтага паўстання, народ упарта стаіць на плошчы. Менавіта расстрэл рабочых Жанаазена ў 2011 годзе ляжыць чорнай плямай на Назарбаеве.

Людзі таксама занялі цэнтральную плошчу горада Паўладар.

Праціўнікі ўлады пакуль завалодалі невялікай колькасцю зброі, таксама пратэстоўцы раззбройваюць вайскоўцаў.

У некаторых раёнах Алма-Аты паліцыя ўцякае ад натоўпу. У Актау мітынгоўцы перахапілі грузавік з вайскоўцамі, тыя здаліся без асаблівага супраціву.

Надзвычайнае становішча абвесцілі ў сталіцы краіны Нур-Султане (раней - Астана).

Гараць адміністрацыйныя будынкі. Вядома пра пажары ў будынку акімата Алмацінскай вобласці (акімат — аналаг беларускага выканкама) і пракуратуры.

Ноч пратэстаў, што вядома

Раней, у тры гадзіны ночы па беларускім часе (каля 6 ранку па казахскім) ТАСС паведаміла аб тым, што прэзідэнт Казахстана Касым Жамарт-Такаеў прыняў адстаўку ўрада. Члены ўрада працягнуць выкананне сваіх абавязкаў да зацвярджэння новага складу кабміна.

АP Photo/Vladimir Tretyakov

Часова выконваць абавязкі кіраўніка ўрада будзе першы віцэ-прэм'ер Аліхан Смаілаў. Дзяржсакратаром прызначаны былы памочнік прэзідэнта Ерлан Карынаў. Экс-намеснік адміністрацыі прэзідэнта Мурат Нуртлеў прызначаны першым намеснікам старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі рэспублікі.

Такаеў заявіў, што ўрад Казахстана нясе асаблівую віну за пратэсную сітуацыю, што склалася ў краіне. Ён адзначыў, што сітуацыя ў Алма-Аты і Мангістаўскай вобласці паступова стабілізуецца пасля ўвядзення рэжыму надзвычайнага становішча. Ён будзе дзейнічаць да 19 студзеня.

Таксама Такаеў даручыў увесці дзяржрэгуляванне коштаў на сацыяльна значныя тавары, а таксама на звадкаваны газ і бензін на 180 дзён. А таксама даручыў правесці расследаванне на прадмет цэнавай змовы ў газавай сферы.

«Палітычны і сацыяльна-эканамічны лад Казахстана не зменіцца», — заявіў Такаеў.

Казахскія сілавікі паведамілі, што ўсяго затрымалі 200 чалавек. Траўмы атрымалі 95 супрацоўнікаў міліцыі, пашкоджаныя 37 міліцэйскіх аўтамабіляў.

Але нягледзячы на адстаўку ўрада і каменданцкі час, пратэсты ў Казахстане працягваюцца.

З самага ранку ў Алматы не працуе інтэрнэт і грамадскі транспарт, шмат якія арганізацыі вырашылі працаваць з дому. Дарогі да аэрапорта ачэпленыя. 

Таксама ранкам стала вядома, што алмацінскія пратэстоўцы ўчора захапілі мясцовы акімат. 

Як паведамляе @orda_kz, пратэстоўцы не вераць у адстаўку ўрада і патрабуюць, каб у склад Кабміна не ўваходзілі чальцы кіруючай партыі. 

Яны таксама патрабуюць, каб з паста акіма Мангістаўскай вобласці сышоў Нурлан Нагаеў. Па даных выдання, каля акімата знаходзіцца каля 1000 чалавек. 

Пратэстоўцы застаюцца таксама на вуліцах Сямея і Актабе. У буйныя гарады сцягваецца спецыяльная і ваенная тэхніка.

Між тым, у сеціве распаўсюджваецца відэа, на якім алмацінская паліцыя рухаецца разам з народам.

(абнаўляецца)

«Шал кет!» У Казахстане хаатычныя пратэсты распаўсюдзіліся на ўсю краіну

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША25

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»2

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →