Святлана Алексіевіч патрапіла ў лік 50 самых паспяховых жанчын, якім за 50, паводле версіі Forbes
Forbes уключыў яе ў паўсотню такіх жанчын з рэгіёна EMEA (Еўропа, Блізкі Усход і Афрыка). У матывацыйным апісанні на сайце часопіса згадваецца роля Алексіевіч і як творцы, і як грамадскай дзяячкі.
У 2015 годзе Алексіевіч стала першай жанчынай з Беларусі, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Яе творы пра савецкае і постсавецкае жыццё атрымалі высокую ацэнку за тое, што яны засяроджаныя на асобе і глыбіннай чалавечнасці людзей у крызісных сітуацыях.
Згадваецца пра ўдзел Алексіевіч у 2020 годзе ў працы Каардынацыйнай Рады, пра тое, што яна адзіная з яе асноўнага складу не была арыштаваная, але восенню 2020 года з'ехала з Беларусі ў Германію.
Каментары