Грамадства3232

«Трэба нешта мяняць. Гэта ўжо наспела». Бацька Канапацкай падзяліўся думкамі пра выбары і ўдзел дачкі ў іх

У 2020 годзе бізнэсовец Анатоль Трухановіч неадназначна паставіўся да рашэння дачкі балатавацца ў прэзідэнты, але цяпер даў ёй сваё дабраславенне. 

Анатоль Трухановіч. Фота: tut.by

Пра гэта ён распавёў у размове тэлеграм-каналу «Кулуары». 

Пра палітычныя погляды

— Так, я апазіцыянер, — кажа Анатоль Іванавіч. — І адкрыта выступаю супраць пэўных палітычных і эканамічных падыходаў. Але не супраць асобы.

Нельга адным махам адмаўляць усё тое, што зрабіў Аляксандр Рыгоравіч для нашай краіны. Як бізнесмен, я, напрыклад, цудоўна разумею, што значыць жыць без злачыннасці. Той, якая была раней. Я сам праз гэта прайшоў. Прыходзілі і казалі: аддай частку даходу, мы «крышуем» гэтую сферу. Не хачу ўнікаць, як усё гэта было зроблена — па законе ці не па законе… Сам Аляксандр Рыгоравіч расказваў пра гэта ў сваіх выступах.

Паўтаруся: Лукашэнка нямала зрабіў для краіны. Але, як кажуць, ёсць і іншы бок медаля.

Дзе незалежныя суды?

Дзе палітычныя свабоды?

Дзе свабодная прэса?

Як магло здарыцца, што з краіны з’ехалі тысячы людзей? Яны ворагі нацыі?

Чаму ў нас такія высокія падаткі?

Чаму пенсія памерлага не перадаецца сужэнцу? Бываюць сітуацыі, калі муж памёр, а жонка не мае чым аплаціць кватэру…

Дзе дэмакратыя? Чаму мы не выбіраем старшыняў выканкамаў, сельскіх саветаў, як гэта робіцца ва ўсім свеце?

Гэтыя пытанні мы часта абмяркоўваем з Ганнай. Яна як юрыст усё гэта цудоўна разумее…

Я сказаў дачцэ: калі, барані Божа, ты выпадкова станеш прэзідэнтам, ніводзін чалавек не павінен сядзець у турме за тое, што абразіў прэзідэнта. Ніводзін!

Калі цябе абразілі як жанчыну — гэта іншае пытанне, але і тут прабач. Ты ж лідар нацыі! Як можна так жорстка караць свой народ, каб тысячы людзей сядзелі ў турмах?

Давайце звернемся да Бога. Навошта гэтае супрацьстаянне паміж людзьмі? Чаму павінна быць толькі адна крыніца ісціны? Меркаванняў можа быць шмат. Не дарма ж у свой час прыдумалі сходы, вечы, абмеркаванні…

Пра мастацтва слухаць

— Беларусы заўсёды былі мяккімі, добразычлівымі, свабодалюбнымі і талерантнымі. А сёння з экрана тэлевізара ліецца такая грубасць, пагрозы… І я кажу не толькі пра прапагандыстаў, але і пра вышэйшых асобаў, якія сабе гэта дазваляюць.

Мы дагэтуль у зацяжной сварцы з суседзямі. Нельга так, каб лідары суседніх краін не падавалі рукі нашаму прэзідэнту. Нават Арменія ўжо не хоча быць там, дзе будзе Лукашэнка. Гэта ненармальна.

Ці можам мы так жыць і быць паспяховымі і паважанымі ў свеце? Уся справа толькі ў еўрапейскіх палітыках? Мудры Канфуцый казаў: «Віні ва ўсім сябе». Я, дарэчы, і дачку выхоўваў у такім духу.

Я часта кажу Ганне: навучыся слухаць, каб зразумець. А не так, як сённяшняя ўлада: на ўсё маюць гатовы адказ. Слухаць трэба, каб зразумець, а не каб адказаць. Гэта важны момант…

Пра гульню па чужых правілах

— Ці крыўдна мне, што Ганну называюць спойлерам? Мне здаецца, гэтым разам яе не вельмі моцна абліваюць брудам. Магчыма, гэта як-небудзь звязана з маім імем, не ведаю…

Некаторыя кажуць, што, маўляў, на Трухановіча націснуць, і ўсё будзе так, як каму трэба.

А чаму Ганна — спойлер?

Бывае, што ўбачылі прыгожыя жаночыя ногі і кажуць: «Глядзі, якая (дрэннае слова) пайшла!» Бог даў прыгожыя ногі, чаму мы адразу думаем пра чалавека дрэнна?

Ганна вырасла ў маёй сям’і, успрыняла мае ідэі і каштоўнасці. Чаму ж яна спойлер? Калі б вы ведалі, колькі ў нас унутраных супярэчнасцей! Заўважце, я не кажу пра нянавісць, супрацьстаянне. Я кажу менавіта пра супярэчнасці.

Народ павінен ведаць, што ў краіне хоць якая-небудзь апазіцыя ёсць, а то мы хутка будзем плакаць, як цяпер у Карэі. Ці як пры Сталіне плакалі, убачыўшы Яго вялікасць правадыра. Людзі — матэрыял мяккі. І калі ўвесь час сыпаць пагрозамі і караць, так і будзе.

Пра выбары

— Я разумею, якім будзе вынік гэтых выбараў. Ён прадказальны.

Але не ўдзельнічаць — гэта значыць пагадзіцца з усім, што адбываецца. Ёсць такая думка: каб дасягнуць крыніцы, трэба плысці супраць плыні.

Ці даў я дабраславенне дачцэ на ўдзел у выбарах? Безумоўна. Трэба нешта мяняць. Гэта ўжо наспела.

Я разумею, што ў нас адбываецца, як усё робіцца. Шчыра кажучы, я крыху асцерагаюся наступстваў… У нас няма ніводнага прадпрыемства ў краіне, каб нешта не парушала. А я ж бізнесмен. І ў гэтым сэнсе як ніхто безабаронны…

Ці не баюся адкрыта гаварыць пра ўсё гэта? Вы ж мяне ведаеце. Я такі, які ёсць. Мне да смерці — адзін крок, чаго ўжо баяцца?..

Каментары32

  • Гарбункоў С.С.
    04.01.2025
    Добра сказаў, але і шмат недагаворвае, відавочна.
  • Жора
    04.01.2025
    Выбараў няма. Развагі аб чымсі, хоць аб чым, вакол неіснуючых выбараў - пустое.
  • "давераная асоба"
    04.01.2025
    я Ганне гаварыў... я Ганне гавару... незразумела - хто кандытат - Ганна ці ейны бацька?

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў18

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ35

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

«Мы яе называем «фюрар Урсула». Лаўроў абразіў кіраўніцу ЕК11

Кітай будуе «Залатое кальцо» даўжынёй дзве траціны экватара2

Падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў пасольстве Італіі ў Мінску24

Пуцін уключыў у свой картэж пікап з зенітным кулямётам ВІДЭА6

Мінпрыроды патлумачыла, куды падзелася возера ў Лагойскім раёне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў18

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць