Грамадства

«Дома быў ператрус, сляды ад абутку». У Мінску затрыманы фатограф Уладзь Грыдзін

У мінулым ён супрацоўнічаў з Радыё Свабода.

«Дома няма. Машына ў двары. Дома быў ператрус — брудна, раскіданыя рэчы, сляды ад абутку», — расказала сястра Уладзя Грыдзіна.

Паведамляецца, што журналіст знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. 

У мінулым Уладзь Грыдзін супрацоўнічаў з Беларускай службай радыё «Свабода». Ëн вядомы фатограф, які выстаўляўся ў Беларусі і за мяжою, атрымліваў шматлікія прафесійныя прэміі.

Сёння стала вядома таксама пра ператрус у гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца і яшчэ дзясятак ператрусаў і затрыманняў ва ўсёй краіне.

У прыватнасці, у Гомелі затрыманая Ксенія Марціновіч — дачка вядомага псіхолага Алы Марціновіч, якая была вымушаныя пакінуць краіну, ратуючыся ад палітычнага пераследу.

Праваабронцы з цэнтра «Вясна» паведамляюць, што 3 лютага перастаў выходзіць на сувязь Анатоль Церашанкоў. Па інфармацыі блізкіх, ён сфатаграфаваў групу міліцыянтаў. Пасля гэтага Анатоль перастаў адказваць на званкі і паведамленні.

Таксама паведамляецца пра знікненне сувязі з Ганнай Кажэмакс. Яна была назіральніцай на выбарах у 2020 годзе. 5 лютага Ганна прыехала з Украіны ў Беларусь. У яе пад акном быў заўважаны бус з людзьмі ў форме, пасля гэтага Ганна перастала выходзіць на сувязь.

4 лютага пасля 15-сутачнага арышту з ЦІПа на Акрэсціна не выйшлі браты Ілля і Мікіта Валенціновічы. 20 студзеня іх арыштоўвалі за нібыта «непадпарадкаванне» па арт. 24.3 КаАП. Братоў перазатрымалі. Магчыма, над імі адбудзецца новы суд, але артыкул пакуль невядомы.

Што датычыць «Радыё Свабода», то сілавікі ўварваліся ў яго мінскі офіс 16 ліпеня 2021 года, вырвалі камеры відэаназірання на паверсе, выламалі трое дзвярэй у офісе ды канфіскавалі тэхніку. У той жа дзень з ператрусам прыйшлі да былых журналістаў «Свабоды» Алега Груздзіловіча, Іны Студзінскай і Алеся Дашчынскага. Іх затрымалі і пакаралі арыштам на 10 дзён. 

Груздзіловіча затрымалі паўторна 23 снежня, замяніўшы меру стрымання з абавязання яўкі на ўтрыманне пад вартай, перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Следчыя выставілі яму абвінавачанне паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. 

25 лістапада быў затрыманы фрылансер «Свабоды» Андрэй Кузнечык, яму двойчы давалі па 10 сутак арышту, а потым перавялі ў СІЗА на Валадарскага па крымінальнай справе. 

Затрымліваўся, але быў адпушчаны з крымінальнай справай аўтар «Свабоды» Севярын Квяткоўскі, які неадкладна пасля гэтага выехаў за мяжу. У інтэрв'ю ён заявіў, што следчых цікавіла інфармацыя пра Радыё «Свабода».

Агулам за кратамі ў Беларусі застаецца некалькі тысяч арыштаваных па палітычных матывах, сярод іх 34 журналісты, у тым ліку рэдактары самых аўтарытэтных СМІ краіны, у тым ліку «Нашай Нівы», Тут.бая і БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года17

Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Вызваленні адбываюцца не праз гуманнасць Лукашэнкі, а праз ціск на рэжым36

Памёр Валеры Петрыкевіч3

У Перу паліцэйскі апрануўся ў касцюм капібары, каб захапіць наркадылера з доказамі злачынства ВІДЭА

Спецпрадстаўнік Трампа Кіт Келаг не бачыць Еўропы за сталом мірных перамоў34

Сапраўдная прычына, чаму моладзь усё часцей мае патрэбу ў псіхатэрапіі24

Спявак з Італіі заявіў, што яго ўжо запрасілі ў Маскву на «канцэрт міру»3

Мазырскі НПЗ прызнаў сваю стратнасць і расказаў пра павелічэнне загрузкі

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам6

Пасля Мінска плануюць перавесці на артэзіянскую ваду і іншыя гарады3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года17

Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць