Харкаўскі кот Сцяпан, у якога мільёны падпісчыкаў у сацсетках, не выходзіць на сувязь два тыдні
Кот з гаспадыняй жывуць у Харкаве, дзе ідуць інтэнсіўныя абстрэлы. Апошні допіс у профілі Сцяпана быў 3 сакавіка, пасля гэтага ніхто не адказваў на шматлікія просьбы фанатаў адгукнуцца.
Сцяпан — сапраўдная зорка Інстаграму. За яго да нядаўняй пары нескладаным жыццём сочаць больш як мільён чалавек.

Відэа, на якіх Сцяпана здымалі з рознымі кактэйлямі, сталі сімваламі сумных вечарынак.
Сусветнай знакамітасцю Сцяпан стаў пасля таго, як на яго звярнула ўвагу Брытні Спірс.
Каментары