Спявачцы Валерыі сарвалі канцэрт у Дубаі. «Нічога, затое ёсць іншыя прапановы — у Ханты-Мансійску»
Расійская спявачка Валерыя распавяла ў інтэрв'ю «АіФ», што замежныя музыкі не захацелі выступаць з ёй на адной сцэне.

Фота: інстаграм
«У мяне адмянілася адно выступленне за мяжой — у Дубаі планаваўся Дрэздэнскі оперны баль. Музыкі Дрэздэнскага аркестра не захацелі выходзіць на адну сцэну з расійскімі артыстамі. Там павінны былі выступаць Святлана Захарава, Вадзім Рэпін. Але нічога страшнага, перажывем і гэта.
Выступ у ААЭ адмяніўся, затое ёсць іншыя прапановы. На днях выступала ў Ханты-Мансійску на закрыцці зімовых гульняў паралімпійцаў «Мы разам. Спорт». Вельмі цёпла там прымалі», — расказала Валерыя.
Каментары