Спроба №1

Тым, хто хоча далучыцца, брыгада высылае кароткую анкету. Просіць паведаміць узрост, ці служыў у войску, ці маеш баявы вопыт і па якой спецыяльнасці працуеш.

Наш чытач вырашыў прадставіцца 24-гадовым муляром. Служыць служыў, але не ваяваў.

Далей просяць назваць сваю лакацыю. Чытач назваўся мінчуком. Цікава, што бот складзены на беларускай мове, але астатняя камунікацыя — па-руску.

«Для пацвярджэння рэальнасці даных неабходна зрабіць запіс: «1794». На фасадзе дома ці іншай пабудовы на адной з цэнтральных вуліц, пасля даслаць нам лакацыю месца і фатаграфію зробленага запісу», — кажа заданне.

Брыгада патлумачыла: запіс пацвярджае месцазнаходжанне чалавека ў пэўнай мясцовасці, гэта робіцца для агульнай бяспекі. 

Чытач «НН» фота даслаў — нібыта яно зробленае ў службовым туалеце ў «Кароне» каля метро «Маладзёжная». «Байцам» па той бок бота выкананне не вельмі спадабалася.

«Месца мусіць быць агульнадаступнае, каб наш чалавек мог праверыць наяўнасць надпісу, не прыцягваючы ўвагі. Дзе гарантыя, што ты — гэта не ГУБАЗ?» — напісалі з брыгады.

Ці пайшлі яны верыфікаваць навабранца, невядома, але больш не адказвалі. Можа, пасля выхадных адгукнуцца.

Спроба №2

Другі наш чытач па легендзе — 37-гадовы кіроўца-міжнароднік з Гродна, які не быў у арміі. Бонусам да яго ідзе пікап Toyota.

Чытач спытаў, адкуль трэба будзе выязджаць ва Украіну. 

«Ёсць варыянт праз Польшчу і РБ», — адказалі з брыгады.

Але ж мяжа з Украінай закрытая.

«Усе інструкцыі атрымаеце пасля верыфікацыі», — запэўнілі ў боце.

Заданне хлопцу даслалі тое ж — зрабіць надпіс на цэнтральнай вуліцы горада. На просьбу даць магчымасць пацвердзіць сваю асобу іншым, менш небяспечным спосабам, адмовілі.

«Верыфікацыі толькі такім чынам, далей атрымліваеце астатнія інструкцыі. Схема адпрацаваная і найбольш аптымальная», — патлумачыла брыгада.

Такі кьюар-код прыходзіць, калі выбіраеш варыянт дапамагчы брыгадзе

Што адметна — у абодвух выпадках камунікацыя спынялася роўна пасля 18:00 вечара. Відаць, у адказных за набор навабранцаў заканчваўся працоўны дзень.

Заданне зрабіць надпіс у публічным месцы выглядае падазрона як мінімум таму, што чалавека пасля можна вылічыць па камерах.

Нагадаем, што суразмоўцы «Нашай Нівы» выказвалі здагадку, што пад выглядам няіснай групы беларускія спецслужбы спрабуюць заманіць у пастку людзей, гатовых ваяваць за свабоду і незалежнасць Украіны. Калі яны напішуць у бот, іх вылічаць і арыштуюць. 

Клас
36
Панылы сорам
105
Ха-ха
179
Ого
10
Сумна
5
Абуральна
75

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру