Культура

Спадчына прафэсара Лаўмяньскага

Выданьні й перавыданьні кніг па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага аглядае Алег Дзярновіч.

Выданьні й перавыданьні кніг па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага аглядае Алег Дзярновіч.

Зусім нечакана Познань, сталіца Велікапольшчы – заходняга рэгіёну краіны – пасьля ІІ сусьветнай вайны стала адным з галоўных цэнтраў па дасьледаваньні гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Адбылося гэтак дзякуючы адной асобе – прафэсару Віленскага ўнівэрсытэту Генрыку Лаўмяньскаму. Ягоная біяграфія – сьведчаньне таго, як усё ж важная непарыўнасьць традыцыі для існаваньня навуковых школаў і інтэлектуальных асяродкаў.

Сам Лаўмяньскі ў гады свайго студэнцтва ва ўнівэрсытэце Сьв. Уладзімера ў Кіеве быў вучнем слыннага беларускага гісторыка Мітрафана Доўнар-Запольскага, а ў 1919 г. падаўся ў нанава адчынены Віленскі ўнівэрсытэт. Ужо тут, у Вільні, ён стаў знаным гісторыкам, працы якога, напісаныя ў 1920–1930-я, па-ранейшаму застаюцца актуальныя. Гісторыкам была і ягоная жонка – Марыя Лаўмяньская. Якраз cупольна яны падрыхтавалі да выданьня ў 1939 г. фундамэнтальны том «Актаў віленскіх цэхаў», што раскрываў багацьце гарадзкой цывілізацыі Вялікага Княства. Пачатак Другой сусьветнай так і пакінуў кнігу ў рукапісе. А ўжо ў паваеннай, ужо савецкай Вільні пэрспэктываў гісторыкі ня мелі.

У красавіку 1945 г. кіраўніцтва Познанскага ўнівэрсытэту прапанавала Г.Лаўмяньскаму ўзначаліць катэдру Ўсходняй Эўропы, і ў сярэдзіне траўня гісторыкі назаўжды пакінулі свой Горад. Затое ў Познані быў заснаваны новы асяродак вывучэньня ВКЛ. З сабою Лаўмяньскі перавёз унікальную бібліятэку, якой карысталіся некалькі пакаленьняў вучняў. Празь нейкі час тут пачаў выходзіць і навуковы альманах «Lituano-Slavica Posnanensia», прысьвечаны гісторыі ВКЛ. У гэтым сэнсе Познань стала Вільняю.

Прафэсар Лаўмяньскі трагічна загінуў 4 верасьня 1984 г. – маючы зусім слабы зрок, трапіў пад трамвай. Гэта проста нейкі булгакаўскі сюжэт – чаму Майстры гісторыі ВКЛ, у Познані ці Менску, павінны гінуць пад коламі муніцыпальнага транспарту?

Цяпер ужо вучні і наступнікі прафэсара падрыхтавалі да перавыданьня доктарскія дысэртацыі гісторыкаў Лаўмяньскіх, абароненыя ў Віленскім унівэрсытэце. У працы «’Ўваходы’ літоўскіх гарадоў» Генрык Лаўмяньскі прааналізаваў такую сацыяльную зьяву, як існаваньне тэрыторыяў і натуральных рэсурсаў агульнага карыстаньня месьцічаў (лясы, сажалкі, выганы і г.д.), што атрымалі ў старабеларускіх дакумэнтах назву «ўваходы» – месцы, у якія можна было вольна ўваходзіць, якімі можна было карыстацца, ня просячы дазволу. Мэтад гэтага дасьледаваньня, якое паўстала на пачатку 1920-х, вельмі блізкі да францускай школы Аналаў, а пасьля абароны дысэртацыі аўтар сам скіраваўся ў Парыж. Застаецца толькі дадаць, што прафэсар уласнаручна паправіў назву працы з «’Уваходаў’ літоўскіх гарадоў» на «’Ўходы’ гарадоў у Вялікім Княстве Літоўскім». У дасьледаваньні шырока пададзеныя матэрыялы пра Полацак, Менск, Мазыр, Кіеў, Луцк… Але таму, што публікацыя выйшла ў сьвет менавіта пад першым варыянтам назвы, сучасныя выдаўцы вырашылі яе захаваць, каб не ствараць блытаніны.

Марыя Лаўмяньская пасьля вымушанага ад’езду зь Вільні ўжо не вярнулася да дасьледчыцкай дзейнасьці, працуючы выкладчыцай гісторыі і польскай мовы ў ліцэі. Упершыню праца «Вільня перад маскоўскім наездам 1655 г.» была апублікавана ў 1929 г., і ў ёй аўтарка паказала гісторыю Вільні ў пэрыяд найвышэйшага росквіту сталіцы ВКЛ, трагічна перарванага захопам гораду расейскімі войскамі.

У дасьледаваньні М.Лаўмяньскай можна знайсьці цікавую статыстыку. Так у 1643 г. купцы Вільні плацілі падатак з гандлю ў памеры 2400 злотых, Полацку – 1000, Коўна – 800, Менску і Пінску – па 450, Гародні і Наваградку – па 200. Але найбольшыя падаткі і, значыць, найбольшыя даходы мелі купцы Магілёва, якія сплочвалі ў дзяржаўны скарб 2500 злотых – вядома, дзякуючы гандлю з Расеяй.

Збыслаў Вайткавяк належыць якраз да Познанскай літуаністычнай школы, і ў прадмове да кніжкі ён адзначае, што свой дактарат у 1976 г. змог падрыхтаваць дзякуючы карыстаньню багатай бібліятэкай Генрыха Лаўмяньскага. Праца «Lithuania Transwilniensis saec. XIV–XVI» ёсьць папраўленым і дапоўненым перавыданьнем кнігі з 1980 г. «Літва Завялейская», а гэта тэрмін канцылярыі ВКЛ, ахоплівала паўночны ўсход

Dwa doktoraty z Uniwersytetu Stefana Batorego w Wilnie. Henryk Lowmianski. Wchody miast litewskich. Maria Lowmianska. Wilno przed najazdem moskiewskim 1655 roku. – Poznan: Wydawnictwo Poznanskie, 2005. – 331 s.

[Дзьве доктарскія дысэртацыі з Унівэрсытэту Сьцяпана Батуры ў Вільні. Генрык Лаўмяньскі. ‘Уходы’ літоўскіх гарадоў. Марыя Лаўмяньская. Вільня перад маскоўскім наездам 1655 году.]

Wojtkowiak, Zbyslaw. Lithuania Transwilniensis saec. XIV–XVI. Podzialy Litwy Poіnocnej w poznym sredniowieczu. – Poznan: Wydawnictwo Poznanskie, 2005. –191 s., 7 map.

[Вайткавяк, Збыслаў. Літва Завялейская XIV–XVI ст. Падзелы Паўночнай Літвы ў Позьнім Сярэднявеччы.]

Lituano-Slavica Posnanensia. Studia Historica. XI. – Poznan: Wydawnictwo Poznanskie, 2005. – 300 s.

[Літуана-Славіка Пазнаньская. Гістарычныя cтудыі. ХІ.]

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусед Мельнікавай: Некалькі тыдняў таму нейкі мужчына выносіў з кватэры сабраныя рэчы7

Сусед Мельнікавай: Некалькі тыдняў таму нейкі мужчына выносіў з кватэры сабраныя рэчы

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскі канкурэнт Starlink прызнаў, што не можа замяніць яго ва Украіне

Літоўскія мытнікі не далі ўвезці з Беларусі царкоўны звон2

У сталічным грамадскім транспарце ўвядуць аплату банкаўскай картай1

Як Беларусі выжыць у новым прагматычным свеце, ці ісці на кампраміс? Адказ Астапені15

З’явілася відэа моманту прылёту па рэстаране RoseMarine ў Крывым Рогу9

Латушка: Анжалікі Мельнікавай няма ні ў Польшчы, ні хутчэй за ўсё ў Беларусі27

Пяскоў пра ўдар па Крывым Рогу: Нашы вайскоўцы наносяць удары выключна па ваенных і каляваенных цэлях3

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР39

​На рашэнне Трампа ўвесці мыты супраць усяго свету аказаў уплыў фэйкавы эксперт24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусед Мельнікавай: Некалькі тыдняў таму нейкі мужчына выносіў з кватэры сабраныя рэчы7

Сусед Мельнікавай: Некалькі тыдняў таму нейкі мужчына выносіў з кватэры сабраныя рэчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць