Эканоміка11

У сталічным грамадскім транспарце ўвядуць аплату банкаўскай картай

Укараненне новай сістэмы запланавана на канец года. Пра гэта на анарадзе ў Мінгарвыканкаме 7 красавіка расказаў дырэктар дзяржустановы «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч, пішуць Мінск-навіны.

Акрамя таго, у метрапалітэне стане больш турнікетаў, дзе можна будзе аплаціць праезд з дапамогай QR-кодаў. Ужо заключаны дагавор на мадэрнізацыю 30 аўтаматызаваных прылад. Усе працы правядуць у 2025 годзе.

На дадзены момант у Мінску паслугамі наземнага грамадскага транспарту штодня карыстаюцца каля 1 млн 100 тыс. пасажыраў, метрапалітэна — больш за 700 тыс.

— Сярод відаў транспарту найбольшая доля перавозак прыпадае на метрапалітэн і аўтобусы — 36 % і 34,6 % адпаведна, — удакладніў Ю. Супрановіч. — Доля наземнага электрычнага транспарту складае прыкладна 25,5 %.

Каментары1

  • Скажу як пасажыр
    07.04.2025
    Гэта правільнае і чаканае рашэнне. Калі рэдка ездзіш аўтобусам, дык влом купляць білецікі загадзя ці ў вадзіцеля. Ездзіш зайцам, гэта чрэвата. Калі можна будзе аплаціць карткай, гэта здыме гэтую праблему. Чакаем.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць